Шматдзетны бацька з Жабінкі атрымаў спецыяльную ўзнагароду УЕФА

Шматдзетны бацька з Жабінкі атрымаў спецыяльную ўзнагароду УЕФА

Шматдзетны бацька з Жабінкі атрымаў спецыяльную ўзнагароду УЕФА. Юрыя Бялецкага, бацьку чатырох дзяцей, прызналі “Найлепшым лідарам” — ён стварыў для мясцовых дзяцей умовы для гульні ў футбол і сустрэчаў з камандамі аднагодак з іншых гарадоў краіны. Уладальнікі прызоў УЕФА ў розных намінацыях былі названыя падчас пазачарговага кангрэсу арганізацыі ў Афінах, на якой падводзіліся вынікі Дня масавага футболу.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футболу, у Жабінцы раней не было ўмоваў для заняткаў футболам для дзяцей і даводзілася вазіць іх на трэніроўкі ў іншы горад. Юрый Бялецкі стварыў дзіцячую каманду, каб яго старэйшыя дзеці маглі займацца гэтым відам спорту. Цяпер у Жабінцы ёсць зарэгістраваная як грамадскае аб’яднанне каманда, у якой трэніруюцца каля 60 хлопцаў.

Прадстаўнікі УЕФА таксама вызначылі пераможцу ў намінацыі “Найлепшы клуб” — ім стаў бельгійскі RWDM Girls, найлепшым праектам, дзякуючы якому футбол аб’ядноўвае людзей, прызнаная Аўстрыйская акцыя футбольнага саюза “Гуляй без офсайда”, скіраваная на інтэграцыю імігрантаў абшчын у еўрапейскую супольнасць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі