Школа, у якой вучылася загінулая дзяўчынка: Дзеці ехалі "на бульбу" ахвотна

 Школа, у якой вучылася загінулая дзяўчынка: Дзеці ехалі "на бульбу" ахвотна

У маладзечанскай школе № 11 пракаментавалі трагічны выпадак з загінулай на прыборцы бульбы вучаніцай 8-га класа. Паводле адміністрацыі навучальнай установы, дзеці паехалі на бульбу ўпершыню і збіраліся туды ахвотна.

"Дзяцей адвозілі на машыне з аддзелу адукацыі. Дзеці едуць з задавальненнем на бульбу", — каротка распавялі ў адміністрацыі школы.

13-гадовую Віку задавіў МАЗ, калі яна разам з аднакласнікамі прыбірала бульбу на прадпрыемстве "Усход-агра". Грузавік з бульбай здаваў назад, а паколькі дзяўчынка мела праблемы са слыхам, то не пачула, як яе клікалі аднакласнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі