Шаўцоў: Кабякоў у Расіі працягне справу Даўгалёва

Такое рашэнне прыняў 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка. На пасадзе амбасадара ў Расіі Кабякоў зменіць Васіля Даўгалёва, які ўзначальвае беларускае дыппрадстаўніцтва ў Маскве са жніўня 2006 года.

На думку палітолага Юрыя Шаўцова, Кабякоў, які ва ўрадзе курыраваў эканамічны блок, працягне справу, якую рабіў Даўгалёў. Каля 90-95% актыўнасці беларускай дыпламатыі ў свеце скіраваныя на вырашэнне эканамічных пытанняў, адзначае аналітык. Асабліва гэта тычыцца беларускага прадстаўніцтва ў Расіі. Па ацэнках Шаўцова, каля 20-30% усіх беларускіх дыпламатаў працуюць у Расіі ды займаюцца акурат эканамічнымі пытаннямі.

Шаўцоў: "Даўгалёў быў амбасадарам перш за ўсё ў галіне эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, у яго практычнай іпастасі. У гэтым сэнсе ён сваю функцыю выконваў нармалёва. Таму я думаю, што прызначэнне Кабякова хутчэй за ўсё прызванае прадэманстраваць працяг вось менавіта такой функцыі беларускай амбасады — эканамічнай".

Што праўда, кажа палітолаг, пытанні аплаты за расійскі газ Кабякоў вырашаць наўрад ці будзе: гэта кампетэнцыя кіраўніка Беларусі і кіраўніка ўраду.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі