Шасцёра вучняў атрымалі траўмы падчас катання ў парку “Сонечная даліна”

Шасцёра вучняў атрымалі траўмы падчас катання ў парку “Сонечная даліна”

Шэсць навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №5 Транспартнага будаўніцтва атрымалі траўмы падчас катання з горкі ў мінскім парку “Сонечная даліна”.

"Недзе паміж 8:30 і 9:00 яны самавольна праніклі на тэрыторыю комплексу. Сам комплекс працуе з 12 гадзін, у гэты момант комплекс не працаваў. Самавольна адвязалі абарончы мат і вырашылі пакатацца з горкі", — патлумачыў прадстаўнік адміністрацыі комплексу "Сонечная Даліна".

Па правілах, з горак дазволена катацца толькі на горных лыжах і сноўбордах. Забаронена катацца на лінолеуме, цюбінгах і іншых падобных прыладах. Наколькі вядома адміністрацыі, вучні былі ў суправаджэнні настаўніка фізкультуры.

“У іх былі заняткі, — кажа прадстаўнік Следчага камітэту Аляксей Клімовіч. — Папярэдне следства ўстанавіла, што яны самастойна ўзялі мат, які прыкрывае горку, каб людзі не пацярпелі, такі адбойнік. На гэтым маце непаўналетнія студэнты і каціліся з горкі, у выніку чаго былі атрыманыя цялесныя пашкоджанні”.

Пацярпелых даставілі ў бальніцу, некаторыя з іх ужо адпраўленыя дамоў. Следчы камітэт паведамляе, што траўмаў, якія б пагражалі жыццю ці здароўю, ніхто не атрымаў: “у аднаго пералом шчыкалаткі, але ў асноўным удары”.

Цяпер следчыя апытваюць выкладчыкаў навучальнай установы, супрацоўнікаў “Сонечнай даліны”, саміх пацярпелых і іх аднагрупнікаў. У дадзены момант вырашаецца пытанне ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле “халатнасць”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі