Сенсацыя: У Мюнхене знайшлі карціны Марка Шагала, канфіскаваныя нацыстамі

Як паведамляе выданне Focus, гэта творы не толькі Марка Шагала, але і такіх знакамітых мастакоў, як Пабло Пікасо, Анры Маціс, Эміль Нольдэ. Дагэтуль усе яны лічыліся страчанымі падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна ў 1945-м. Паводле папярэдніх ацэнак, карціны каштуюць каля 1 мільярда еўра.



Вядома, што калекцыя належыла 80-гадоваму Карнеліусу Гурліту, бацька якога ў часы нацысцкай Нямеччыны быў мастацтвазнаўцам. Ператрус у яго кватэры правялі пасля таго, як мытнікі знайшлі ў пенсіянера на швейцарска-нямецкай мяжы буйную суму грошай.



РІА "Новости" дадае, што пасля прыходу да ўлады ў Нямеччыне ў 1933 годзе нацысты аб'явілі карціны мастакоў-мадэрністаў "дэгенератыўным мастацтвам". Іх забіралі з музеяў, канфіскоўвалі з прыватных калекцый.



Нагадаем, што ўраджэнец Беларусі Марк Шагал сусветную мастацкую славу здабыў у Францыі, дзе правёў большую частку жыцця. Ён памёр на чужыне ў 1985 годзе.
 

Фота — focus.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі