СБУ затрымала генерала ФСБ, які арганізаваў бунт Нацгвардыі (фота)

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка, піша pravda.com.ua. Акрамя таго, у затрыманага было пасведчанне намесніка галоўнага рэдактара выдання "Российские новости".
 
Па словах Налівайчанкі, затрыманы падазраецца ў арганізацыях пратэстаў нацгвардзейцаў пад Адміністрацыяй прэзідэнта. Цяпер грамадзянін РФ дае паказанні украінскім праваахоўнікам. 

Па звестках СБУ, менавіта гэты чалавек арганізоўваў вываз целаў загінулых расіян з тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама непасрэдна кантактаваў з тэрарыстамі. 

Нагадаем, салдаты-нацгвардейцы тэрміновай службы з Кіеўскай вобласці 13 кастрычніка зладзілі акцыю каля Адміністрацыі прэзідэнта, патрабуючы дэмабілізацыі. 

Фота — pravda.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі