СБУ папрасіла ў Беларусі тлумачэнні наконт заявы Лукашэнкі пра "лагеры баевікоў"

СБУ папрасіла ў Беларусі тлумачэнні наконт заявы Лукашэнкі пра "лагеры баевікоў"

Служба бяспекі Украіны папрасіла ў беларускіх калег тлумачэнні, што меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка, калі гаварыў пра лагеры з баевікамі ва Украіне. Пра гэта на брыфінгу 22 сакавіка заявіў кіраўнік апарата старшыні СБУ Аляксандр Ткачук, перадае УНІАН.

"Што тычыцца заяваў, што на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць нейкія лагеры, то наша служба адправіла афіцыйны запыт. І мы чакаем дадатковую інфармацыю нашых калег. Пакуль што дэталёвай інфармацыі, акрамя таго, што прагучала з вуснаў прэзідэнта Беларусі, у нас няма", — паведаміў Ткачук.

21 сакавіка Лукашэнка заявіў, быццам у Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі ўзброеную правакацыю. Ён паведаміў, быццам адзін лагер баевікоў быў у Беларусі — паміж Бабруйскам і Асіповічамі. А таксама, нібыта, некаторых баевікоў трэніравалі ў лагерах на тэрыторыі Украіны. 

У Беларусі пасля гэтага затрымалі некаторых удзельнікаў бабруйскага спартовага клуба "Патрыёт". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі