СБУ назвала сапраўднае прозвішча галоўнага расійскага дыверсанта ва Украіне

Пасля з'яўлення яго відэаінтэрв'ю расійскім журналістам, Служба бяспекі Украіны заявіла, што ўстанавіла яго сапраўднае прозвішча. Гэта — палкоўнік Ігар Усеваладавіч Гіркін, 1970 года нараджэння, жыхар Масквы. Раней ён неаднаразова прыязджаў ва Украіну з расійскім замежным пашпартам, апошні раз — 26 лютага, калі прыляцеў у Сімферопаль на самалёце з расійскай сталіцы.



Як вядома, менавіта ў ноч на 27 лютага адбыўся захоп будынка Вярхоўнай Рады Крыма. Як мяркуецца, Гіркін ("Стралок") мог браць у ім актыўны ўдзел. Расійскі палкоўнік абвешчаны ў вышук ва Украіне, у яго адносінах распачатыя некалькі крымінальных спраў за арганізацыю наўмыснага забойства, правядзенне дыверсійна-падрыўной дзейнасці, за замах на суверэнітэт Украіны, арганізацыю масавых беспарадкаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі