Саўмін і Нацбанк прынялі план па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі

Саўмін і Нацбанк прынялі план па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі

Савет міністраў і Нацбанк зацвердзілі план па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі. Пра гэта паведаміў часопіс "Банкаўскі веснік". У студзеньскім нумары змешчаны даклад намесніка старшыні праўлення Сяргея Калечыца пра вынікі выканання асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі за мінулы год і пра задачы банкаўскай сістэмы па іх рэалізацыі ў 2017-м. Ён быў агучаны на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.

План прадугледжвае меры па скарачэнню выкарыстання замежнай валюты ў разліках, пры аплаце плацяжоў, а таксама ў якасці эквівалента меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэнаў. Калечыц адзначае, што выкананне запланаваных на 2017-2018 гады мерапрыемстваў мусіць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі