Саўмін апублікаваў спіс калгасаў-банкрутаў. Але тыя не збіраюцца ліквідавацца

Саўмін апублікаваў спіс калгасаў-банкрутаў. Але тыя не збіраюцца ліквідавацца

"Мы не ў банкруцтве, а ў санацыі. Не ведаю, што там напісана ў вас", — нечакана каментуе саўмінаўскі “спіс банкрутаўСяргей Невар, дырэктар “Кончыцаў АГРА”.

Санацыя, пра якую кажа спадар дырэктар — гэта зусім не банкруцтва. Да працэсу санацыі прыцягваецца старонні, незалежны антыкрызісны мэнэджар.

“Прадпрыемству даюцца пэўныя паслабленні, каб яно на ногі стала. Правільна разумеем?” — удакладняем.

Невар: Так.

Еўрарадыё: Што здарылася з прадпрыемствам, што яно трапіла ў складаную фінансавую сітуацыю?

Невар: Усё, да пабачэння!

Саўмін апублікаваў спіс калгасаў-банкрутаў. Але тыя не збіраюцца ліквідавацца

Сапраўды, існуе і другі спіс з 323 стратных прадпрыемстваў, якім дазволяць дасудовае аздараўленне. Але “Кончыцы АГРА” — у спісе менавіта банкрутаў. Аказваецца, што амаль усе гаспадаркі са спісу банкрутаў ліквідавацца абсалютна не збіраюцца. Усе кажуць пра санацыю.

“Не абавязкова банкруцтва. У нас будзе праходзіць санацыя гаспадаркі. Праз два гады мы маем магчымасць выйсці на рэнтабельную работу і існаваць далей. На два гады замарожваюцца ўсе пазыкі, у фонд сацабароны не плацяцца падаткі, плацяцца толькі бягучыя працэнты па банках, і ўсё”, — тлумачыць старшыня ААТ “Следзюкі” Анатоль Капашылаў.

Што праўда, менеджар прыняў гаспадарку толькі год таму. У “Следзюках” кажуць, што за гэты час вытворчасць па малацэ і зерні вырасла на 130%, але і гэтага мала, каб стаць на ногі. За 9 месяцаў блізу 800 мільёнаў аддалі на судовыя выдаткі, рахункі “Следзюкоў” арыштаваныя. 

У Спіс банкрутаў трапіла нават адна прыватная фермерскай гаспадарка — “Гаспадар”.

“Летась перад Новым годам быў падпал, мы пацярпелі каласальныя страты на 150 тысяч долараў. Згарэў трактар, сартавальная тэхніка, прапала бульба. Распачалі крымінальную справу, але зламысніка не выявілі. Калгасы, з якімі мы супрацоўнічалі, вінныя нам два мільярды (недэнамінаваных, — Еўрарадыё). Яны цяпер пойдуць у працэдуру санацыі. І “Гаспадар” застаецца без грошай,  застанецца ісці на ліквідацыю. Таму я вырашыў сесці з дзяржаўнымі гаспадаркамі ў адну і тую ж лодку ды прайсці праз санацыю”, — апісвае сітуацыю кіраўнік “Гаспадара” Аляксандр Краўчанка.

У выніку ў прыватнага прадпрыемства не будзе накоплівацца пеня і іншыя штрафныя санкцыі.

Аляксандр Краўчанка тлумачыць, чаму дзяржава неахвотна ідзе на ліквідацыю сельскагаспадарчага прадпрыемства. Папросту, застаюцца палі, кароўнікі, свінарнікі і іншае — што з гэтым рабіць? Таксама дзяржаве трэба думаць, як быць з тысячамі вяскоўцаў, якія могуць стаць беспрацоўнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі