Санкцыі ЕС супраць Расіі працягнулі яшчэ на паўгода

Савет Еўропы працягнуў на паўгода персанальныя санкцыі ў дачыненні 150 фізічных і 37 юрыдычных асобаў, якіх лічаць вінаватымі ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Тэрмін абмежавальных захадаў павінен быў скончыцца заўтра, 15 сакавіка. Аднак у Бруселі вырашылі працягнуць яго з-за рэзкага абвастрэння сітуацыі на ўсходзе Украіны ў студзені сёлета.

У “чорны спіс” ЕС трапілі сярод іншых мільярдэры Аркадь Ротэнберг і Юрый Кавальчук, бізнесмены Канстанцін Малафееў і Мікалай Шамалаў, а таксама дэпутаты Дзярждумы і сябры Савета Федэрацыі Расіі: Сяргей Жэлязняк, Сяргей Міронаў, Леанід Слуцкі і іншыя.

Гэтым людзям забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, а іх актывы на тэрыторыі ЕС замарожаныя.

Раней ЗША таксама працягнулі санкцыі супраць Расіі на год у сувязі з канфліктам на Данбасе, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі