"Самалёты з валютай" яшчэ не даляцелі да Беларусі

19 снежня першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны сказаў, што Нацбанк замовіў грошы ў замежных банках і “самалёты ўжо на падлёце”. Па яго словах, валюта з’явіцца ў абменніках у дастатковай колькасці бліжэйшым часам.

Але ў панядзелак, 22 снежня, сітуацыя з валютай застаецца такой жа: пакуль долараў у абменніках няма.

“Ніякай забароны на продаж валюты няма. Калі прыбудзе партыя валюты для падмацавання абменнікаў, яны паступяць у банкі. Пакуль ніякіх звестак не паступала”, — кажуць у прэс-службе Нацбанка.

Дарэчы, у абменніку “Белаграпрамбанку” каля Еўрарадыё валюты на ранак панядзелка не было. Абменнікі працуюць па схеме “што здалі людзі, тое і прадаюць”.

Фота — novayagazeta-ug.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі