Салігорскія школьнікі ўгналі МАЗ, каб пакатацца

У салігорскую міліцыю 1 лістапада звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Увечары ён пакінуў аўтамабіль МАЗ 54323 каля платнай стаянкі па вуліцы Чыгуначнай. Але машына адтуль знікла. МАЗ знайшоўся на аўтобуснай пляцоўцы каля аўтавакзала. 

Як паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі, угоншчыкамі былі некалькі падлеткаў. Гэта школьнікі 9-га і 10-га класаў школы Салігорска і Старобінскай вячэрняй школы, а таксама навучэнец Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Трох хлопцаў міліцыянты затрымалі ўначы, а чацвёртага шукаюць.

Праз нейкі час стала вядома, што акрамя ўгону МАЗа падлеткі пашкодзілі "Сітраен", які стаяў на неахоўнай стаянцы. На хлопцаў пачалі крымінальную справу. 

Фота — resoleasing.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі