Сакратар РНБА расказаў, ці чакае Украіна нападу з боку Беларусі

Алексей Данилов / Офіс Президента України 
Алексей Данилов / Офіс Президента України 

Сакратар РНБА Аляксей Данілаў не выключае, што беларускім войскам могуць аддаць загад пра наступ на Украіну, але не думае, што яны змогуць дамагчыся якіх-небудзь вайсковых поспехаў. Данілава цытуе ўкраінскае выданне ТСН са спасылкай на радыё "НВ".

"Калі яны будуць падняты па трывозе, яны могуць рабіць тыя ці іншыя рэчы. Мы на сённяшні дзень не бачым, што там ёсць магчымасці, там ёсць сілы. Трэба разумець, што Лукашэнка знаходзіцца пад вялікім уплывам Расійскай Федэрацыі. Расія фактычна ўжо палітычна акупавала Беларусь”, — лічыць Данілаў.

Улічваючы палітычную залежнасць Аляксандра Лукашэнкі ад Крамля, Данілаў не выключае ніякіх варыянтаў. Аднак канстатуе, што цяпер на беларускай мяжы няма такой канцэнтрацыі расійскіх сіл, як гэта было да 24 лютага. Расійскія войскі перадыслакаваліся на Данецкі, Луганскі і Харкаўскі кірункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі