Садоўскага асудзілі, а Баршчэўскага не змаглі

Садоўскага асудзілі, а Баршчэўскага не змаглі

9 студзеня працягваліся суды за акцыі ў абарону незалежнасці, якія прайшлі ў снежні 2019 года, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

У судзе Партызанскага раёна Мінска мастака Алеся Марачкіна аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў), кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава — на 405 рублёў (15 б.в.). У судзе над лідарам руху "Разам" Вячаславам Сіўчыкам абвешчаны перапынак. 

У судзе Ленінскага раёна Наталлю Ладуцьку і Ганну Шапуцьку аштрафавалі на 675 рублёў кожную (25 б.в.), Барыса Дуброўскага — 540 рублёў (20 б.в.). 810 рублёў (30 б.в.) штрафу павінен заплаціць Барыс Анікееў. Віктара Кавалькова (айца Вікенція) аштрафавалі на 1350 рублёў (50 б.в.). Дакументы на Андрэя Кудзіка вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку.  

У Фрунзенскім судзе Мінска Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 810 рублёў (30 б.в.). Суд над Мікалаем Маслоўскім перанеслі на 15 студзеня. 

У судзе Цэнтральнага раёна маладафронтаўца Максіма Урбановіча, які адбывае арышт да 11 студзеня, два суддзі — Валерый Есьман і Таццяна Акавітая прысудзілі да 1350 рублёў штрафу (50 б.в.) кожны. Такія ж двайныя прысуды гэтымі суддзямі вынесеныя Андрэю Хранкову, а Алену Янушкоўскую кожны з іх аштрафаваў на 810 рублёў (30 б.в.). 

Мікалай Казлоў, Андрэй Шарэнда, Яўген Батура, Алена Талстая, Павел Сеярынец аштрафаваныя на 1350 рублёў (50 б.в.) кожны. Аляксей Сюдак, Юрый Татур, Ігар Краўчанка, першы амбасадар Беларусі ў Германіі Пятро Садоўскі аштрафаваныя на 810 рублёў (30 б.в.) кожны. 

Лявон Баршчэўскі абурыўся тым, што ў пратаколе напісана, што ў яго сярэдняя адукацыя, а не вышэйшая. У выніку дакументы былі вернутыя ў міліцыю на дапрацоўку.

У судзе Кастрычніцкага раёна па 1350 рублёў штрафу (50 б.в.) вынесена Віталю Трыгубаву, Мікалаю Казлову, Валерыю Бычкоўскаму, Сяргею Спарышу. Валерый Бычкоўскі і Віталь Трыгубаў аштрафаваныя на 675 рублёў (25 б.в.) кожны, Галіна Жукоўская і Салаўёў павінны заплаціць па 540 рублёў штрафу (20 б.в.) кожны. Суд над Янам Грыбам перанесены на 15 студзеня ў сувязі са станам здароўя сп.Грыба.

У Пінску за акцыю, праведзеную 20 студзеня, Змітра Тарасюка аштрафавалі на 270 рублёў (10 б.в.), а Таццяну Кебікаву — на 135 рублёў (5 б.в.). 

У Віцебску Таццяне Севярынец прызначылі два штрафы па 30 базавых. Гэта значыць яна павінна заплаціць 1620 рублёў (60 б.в.).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі