Сабор УПЦ Маскоўскага патрыярхату абвясціў пра самастойнасць і незалежнасць

Сабор УПЦ Маскоўскага патрыярхату абвясціў пра самастойнасць і незалежнасць

У Кіеве адбыўся сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП). На ім абмяркоўваліся пытанні царкоўнага жыцця, якія ўзніклі пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, перадае hromadske.ua. 

Сабор УПЦ заявіў, што асуджае вайну як парушэнне Божай запаведзі "Не забі!". УПЦ звярнулася да ўладаў Украіны і Расіі з просьбай працягваць перамовы. 

Таксама сабор УПЦ выказаў нязгоду з пазіцыяй Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла наконт вайны ва Украіне. У Статут УПЦ былі прынятыя праўкі, якія сведчая пра яе поўную самастойнасць і незалежнасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі