Рыгоні: Парламенцкія выбары — важны этап нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЕС

Рыгоні: Парламенцкія выбары — важны этап нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЕС

Парламенцкія выбары стануць важным этапам не толькі для развіцця самой Беларусі, але і на шляху нармалізацыі яе адносінаў з Саветам Еўропы і Еўрасаюзам. Такую заяву зрабіў дакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні. 18 траўня ён узяў удзел у пасяджэнні круглага стала “Стандарны правядзення выбараў і ўдасканаленне выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь”, арганізаваным ПАСЕ сумесна з Нацыянальным сходам.   

Рыгоні адзначыў, што важна палепшыць практыку правядзення выбараў у нашай краіне, бо гэта азначае павышэнне дэмакратыі.

Таксама дакладчык па Беларусі мяркуе, што прадстаўнікоў нашай краіны трэба запрашаць на ўсе мерапрыемствы ПАСЕ, прысвечаныя выбарам і з цягам часу “Беларусь павінна ўвайсці ў ПАСЕ”.

Пры гэтым Андрэа Рыгоні сказаў, што для нармальнай працы парламента ў ім павінна быць большасць і апазіцыя, пры гэтым абодва бакі павінны быць гатовымі да дыскусіяў.

Дакладчык заявіў, што адзіны шлях росту еўрапейскіх стандартаў у Беларусі — гэта пакрокавае збліжэнне Страсбурга і Мінска.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі