Вы тут

Румбуціс прызначаны галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе

Фота: Еўрарадыё

Людас Румбуціс прызначаны галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) па футболе. Такое рашэнне 28 лютага было прынятае на выканкаме Беларускай федэрацыі футбола, паведамляе прэс-служба БФФ. Папярэднім галоўным трэнерам быў Ігар Кавалевіч, які не змог вывесці зборную на чэмпіянат Еўропы.

Румбуцісу 61 год. Ён вядомы ў мінулым футбаліст, быў у "залатым" складзе мінскага "Дынама" 1982 года. Пасля заканчэння кар'еры гульца Людас Румбуціс стаў футбольным трэерам, трэніраваў такія каманды, як "Маладзечна", брэсцкае і мінскае "Дынама", сталічны "Партызан", гродзенскі "Нёман", "Дарыду".

Маладзёжная футбольная зборная Беларусі сёлета стартуе ў адборачным турніры маладзёжнага першынства Еўропы 2019 года. У адной групе з ёй будуць гуляць зборныя Харватыі, Чэхіі, Грэцыі, Малдовы і Сан-Марына.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі