Рух "За Свабоду" сёння будзе выбіраць новага кіраўніка

Рух "За Свабоду" сёння будзе выбіраць новага кіраўніка

У нядзелю, 16 кастрычніка, Рух "За Свабоду" будзе выбіраць новага кіраўніка, адбудзецца гэта на справаздачна-выбарчай канферэнцыі. Цяперашні кіраўнік 69-гадовы Аляксандр Мілінкевіч не будзе балатавацца на пасаду старшыні. Сярод прэтэндэнтаў — 38-гадовы Юрый Губарэвіч і 44-гадовы Алесь Лагвінец. Днямі Лагвінец прапаноўваў увесці ў арганізацыі сустаршынства, каб выключыць магчымасць расколу. Аднак Губарэвіч лічыць, што такое новаўвядзенне не пойдзе на карысць арганізацыі, інфармуе БелаПАН.

Рух "За Свабоду" пачаў стварацца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Праз год прайшоў устаноўчы з'езд. Зарэгістраваць арганізацыю ўдалося толькі ў снежні 2008-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі