Рух на другой лініі метро спыняўся з-за падзення чалавека на рэйкі

Рух на другой лініі метро спыняўся з-за падзення чалавека на рэйкі

Рух цягнікоў на другой лініі метро быў спынены пасля 15-й гадзіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба мінскага метрапалітэна ў сваім акаўнце на Твітары.

"Станцыя "Аўтазаводская" з-за падзення ў 15.23 пасажыра на шляхі часова закрытая. Спынены рух на ўсёй Аўтазаводскай лініі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Рух па другой лініі метро быў пачаты ў 15.41. Аднак станцыя "Аўтазаводская" заставалася яшчэ зачыненай.

Мужчына пры здарэнні загінуў. Высветліць яго асобу пакуль не ўдалося — дакументаў пры ім не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі