Расія вярнула Беларусі аванс за газ і чакае поўнай аплаты даўгоў

Расія вярнула Беларусі аванс за газ і чакае поўнай аплаты даўгоў

Расія вярнула Беларусі аванс за газ і чакае поўнай аплаты даўгоў. Пра гэта журналістам заявіў расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч. “Складаныя перамовы. Мы не авансавы плацёж чакаем, нам не патрэбен быў авансавы плацёж. Ён вярнуўся назад ім, даўно ўжо назад адправілі”, — цытуе чыноўніка ТАСС.

Поўная сума доўгу — 281 мільён долараў.

Раней ва ўрадзе Беларусі паведамілі, што перавялі Расіі аванс аплаты за газ “ў якасці жэсту добрай волі”. Сума авансу не агалошвалася.

Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем коштаў на энерганосьбіты Мінск назваў справядлівай цану расійскі газ у 73 долара за 1 тысячу кубаметраў. Расея раней настойвала на выкананні дзеючага кантракту на 2015-2016 гады. У межах яго агаворана формула: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 долара за тысячу кубаметраў.

У кастрычніку бакі абвясцілі аб дасягненні кампрамісу. Міністр энергетыкі таксама заявіў тады, што Беларусь да 21 кастрычніка пералічыць сродкі, недаплачаныя за расійскі газ.

 

Последние новости

Главное

Выбор редакции