Робі Уільямс зноў прайшоўся па свінгу (відэа)

Робі Уільямс выпускае свінгавы альбом. У яго ўвойдуць перапеўкі джазавых стандартаў, сярод якіх і шлягеры кшталту “Puttin' On The Ritz” і "Dream A Little Dream of Me", а таксама новыя песні. Замовіць пласцінку, якая выйдзе 18 лістапада, ужо можна праз iTunes.


"Swings Both Ways" — гэта другі альбом падобнага кшталту ў дыскаграфіі Уільямса. У 2001 годзе на дыску "Swing When You're Winning" музыка ўжо свінгаваў у кампаніі Фрэнка Сінатры ды Ніколь Кідман.


Гэтым разам запрошанымі гасцямі альбома выступілі Олі Мерс, Келі Кларксан, Руфус Уэйнрайт. Дыск выйдзе ў стандартнай і дэлюксавай версіях. Апошняя будзе ўключаць кліпы-дуэты Робі з Лілі Ален і іншымі зоркамі.

Паводле zvuki.ru

Фота: ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі