Рэстаўрацыйныя работы ў Мірскім замку набліжаюцца да завяршэння

Рэстаўрацыйныя работы, якія на працягу 27 гадоў вяліся ў Мірскім замку, набліжаюцца да завяршэння. Аднак урачыстае адкрыццё замка, запланаванае на 10 снежня, перанесена на 16. Аб гэтым паведаміў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, філіялам якога з'яўляецца Мірскі замак, Уладзімір Пракапцоў, перадае БЕЛТА.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што завяршэнне  работ выкліча прыток як беларускіх, так і замежных турыстаў, а гэта спрыяльна паўплывае на эканоміку краіны.

Частка замка, практычна гатовага ўжо да прыёму гасцей, аддадзена пад гасцінічныя нумары. Яшчэ адна асаблівасць адрэстаўрыраванага помніка гісторыка-культурнай спадчыны - сучасны ліфт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі