З'явіўся спіс 200 самых паспяховых беларускіх бізнесменаў

Топ-200 самых паспяховых бізнесменаў Беларусі, паводле рэйтынгу "Ежедневника", узначаліў 54-гадовы Уладзімір Пефціеў, кіраўнік "Белтэхэкспарта". На другім месцы — 48-гадовы Юрый Чыж, які кіруе групай кампаній "Трайпл", на трэцім — гендырэктар прадпрыемства "Санта Імпэкс Брэст" 41-гадовы Аляксандр Машэнскі.  

У першай дзесятцы таксама Віталь Арбузаў, Аляксандр Шакуцін, Віктар Пятровіч, Яўген Шыгалаў, Алег Хусаенаў, Сяргей Савіцкі і Аркадзь Добкін.

Складальнікі рэйтынга адзначаюць, што прыватны бізнэс у Беларусі, нягледзячы на перашкоды, працягвае расці. Прычым, адзначаецца яго актыўнасць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.

Аўтары прызнаюцца, што размеркаванне месцаў у рэйтынгу можа адлюстроўваць рынкавы кошт бізнэсу ўдзельнікаў. Але "праз спецыфіку вядзення бізнэсу ў Беларусі, яго ўзровень публічнасці, ад публікацыі ацэнкі "кошту" таго ці іншага ўдзельніка вырашана ўстрымацца". Традыцыйнымі крытэрамі, якія задзейнічалі для размеркавання месцаў, сталі паспяховасць і ўплывовасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі