З'явіліся новыя фінансавыя прэтэнзіі да Алеся Бяляцкага

У ім паведамляецца "аб спагнанні пені" ў суме 140 мільёнаў 266 тысяч 151 рубель і дзяржаўнага мыта — 7 мільёнаў 13 тысяч 307 рублёў, інфармуе Радыё Свабода. У рашэнні суда (суддзя Вольга Багам'я) ёсць словы: "Адказчык у судовае паседжанне не з'явіўся". І гэта зразумела, бо праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае ў бабруйскай калоніі 4,5 гады зняволення, прысуджаныя яму ў лістападзе летась. Тады, дзякуючы складкам, кампенсацыя нанесенай "шкоды дзяржаве" (больш за 721 мільён рублёў) і дзяржаўнае мыта (больш за 36 мільёнаў) былі цалкам сплачаныя.

Цяпер жа высветлілася, што існуюць і іншыя фінансавыя прэтэнзіі да Бяляцкага — пені за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Жонка палітвязня Наталля Пінчук лічыць, што з'яўленне новага прысуду — чарговая спроба ціску на Алеся. Яна збіраецца аспрэчваць гэтае рашэнне.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі