“Зялёныя” заяўляюць аб удзеле ў парламенцкіх выбарах

“23 чэрвеня ў нас адбыўся Цэнтральны савет. На ім было прынята рашэнне аб удзеле ў парламенцкай кампаніі. Мы абмяркоўвалі дзве стратэгіі – далучацца да байкоту, альбо ўдзельнічаць да канца. Мы вырашылі абраць другі варыянт”, -- расказвае спадар Кучук.

zialonyja.mp3

Разам з тым у партыі адзначаюць, што не лічаць беларускую выбарчую сістэму дасканалай і не лічаць, што можна будзе дасягнуць поспехаў без змены палітычнай сістэмы.

Як даведалася Еўрарадыё, удзел у парламенцкіх выбарах ад “зялёных” возьме 5-10 чалавек. Адзін з кандыдатаў будзе балатавацца ў Астраўцы і надасць у сваёй выбарчай кампаніі вялікую ўвагу будаўніцтву АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі