Зінаіда Бандарэнка святкуе дзень народзінаў

Яшчэ ў мінскай школе выкладчыца сказала Зіне, што тая добра і выразна чытае — і параіла ісці ў драматычны гурток. Пасля школы была тэатральная студыя, затым праца  на Гомельскай тэлестудыі — патрапіла ў 20 гадоў па конкурсе.

З 1962 года працавала на Беларускім тэлебачанні, з 1976 года была кіраўніком групы дыктараў. Як любіць адзначаць былы кіраўнік Белдзяржтэлерадыё (1978-1990) Генадзь Бураўкін: “Я асабіста вызначаў, хто будзе працаваць у кадры. Прыклад — Зінаіда Бандарэнка! А паглядзіце, хто цяпер?..”.

Зінаіда Аляксандраўна надзвычай добры і чуллівы чалавек. Напрыклад, яе асабістымі намаганнямі і дамоўленасцямі ў мінулым годзе сястры Васіля Быкава Валянціне Уладзіміраўне лекары вярнулі зрок у Мінску. Сёння Зінаіда Бандарэнка працягвае прафесійную дзейнасць — рыхтуе маладую змену на тэлеканале “Белсат”.

Еўрарадыё шчыра віншуе Зінаіду Аляксандраўну, зычым здароўя, поспехаў і плёну!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі