Жыхарам ЕС цікава, што беларусы прыдумалі новую мадэль мабілізацыі

Еўрапейскі эксперт выказалася пра маўклівыя акцыі, памежныя бязвізавыя дамовы і разыходжанні краін ЕС у адносінах да Беларусі.

Аўтар: Андрэй Елісееў 18.07.2011 16:11

Анаіс Марын (Anaïs Marin) — францужанка па нацыянальнасці, даследчыца Фінскага інстытута міжнародных адносін. Яна вывучае праграмы супрацоўніцтва Еўрасаюза з усходнімі суседзямі і вядомая сваімі даследванні па беларускай тэматыцы. У чэрвені 2011 года пабачыла свет публікацыя Анаіс Марын "Еўрасаюзу прыйшоў час размаўляць з Беларуссю адным голасам". Падчас свайго візіту ў Беларусь у пачатку ліпеня Анаіс Марын дала інтэрв’ю Еўрарадыё.

Еўрарадыё: Наколькі вялікі шанец у бліжэйшы час аднавіць адносіны Беларусі і Еўрасаюза, і які з бакоў у гэтым больш за ўсё зацікаўлены?

Анаіс Марын: "Хто больш зацікаўлены — пытанне складанае. Пры хуткім пагаршэнні эканамічнага становішча Лукашэнка можа першы пайсці на ўмовы Еўрасаюза...

Зараз Польшча старшынюе ў Савеце міністраў ЕС, а Літва — у АБСЕ, на іх ляжыць вялікая адказнасць. І ў бліжэйшыя 6 месяцаў вялікі шанец узнавіць адносіны ёсць. Большасць краін Старой Еўропы па змаўчанні хацелі б, каб з Беларуссю "разбіралася" Расія. Таму яны, хіба, будуць тармазіць працэс узнаўлення адносін. Так, у Францыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі не прывыклі думаць пра Беларусь як суверэнную дзяржаву. Ім канфортней думаць пра ўвесь рэгіён як былы Савецкі Саюз.

 

А для французаў СССР часта ўспрымаецца як працяг Расійскай імперыі. Варта сказаць, што большасць экспертаў французскага Міністэрства замежных спраў па вашым рэгіёне — гэта нашчадкі "белай эміграцыі" 1917-га года ў трэцім пакаленні.

 

Еўрарадыё: Так званыя маўклівыя акцыі сталі самымі вялікімі антыўрадавымі сходамі з часу мінулых выбараў. Наколькі яны прывабілі ўвагу еўрапейскіх СМІ і экспертаў?

Анаіс Марын: "Еўрапейскія СМІ мала што ведаюць пра Беларусь ды мала цікавяцца. Яны прачнуліся 29 чэрвеня і сталі наіўна думаць, што рыхтуецца рэвалюцыя і будзе, як у арабскіх краінах. Экспертам, якія сочаць за сітуацыяй у Беларусі, гэтыя акцыі, безумоўна, цікавыя. Тут я ўжываю прыметнік, які шмат разоў чула ў Мінску за апошні тыдзень: "Цікава, што ў нас адбываецца!". І ўсім цікава, чым гэта ўсё скончыцца".

Еўрарадыё: Якое стаўленне да гэтых акцый пратэсту з боку простых жыхароў ЕС?

Анаіс Марын: "Ім цікава, што беларусы прыдумалі новую мадэль мабілізацыі. Не проста сацыяльныя сеткі — бо гэта ўсім вядома, гэта глабальны феномен. Але так званыя маўклівыя рэвалюцыі, народныя гулянні, фармат з плясканнем у далоні — вось пра гэта я ніколі не чула ў свеце, і гэта застанецца ў кнігах па гісторыі незалежна ад таго, чым гэта ўсё скончыцца".

Еўрарадыё: Наколькі беларускія ўлады і Еўрасаюз зацікаўленыя ў рэалізацыі бязвізавых памежных пагадненняў?

Анаіс Марын: "З сустрэчаў у беларускім МЗС мне падалося, што яны маюць намер паскорыць гэты працэс. Бо гэта ўзаемавыгадныя пагадненні для двух бакоў. Але, як я зразумела, існуюць сур'ёзныя тэхнічныя пытанні.

Для прыкладу, кажучы спрошчана, сітуацыю можна прадставіць так: зараз існуе адна мяжа. А калі на практыцы ўтворацца 50-кіламетровыя зоны, то фактычна межаў будзе тры. І ёсць верагоднасць, што шмат людзей, якія атрымаюць дакумент для спрошчанага перасячэння мяжы і якія мусяць знаходзіцца ў абмежавальнай зоне, захочуць і ў Мінск, і ў Варшаву, а, можа, і ў Малагу. І гэта трэба неяк кантраляваць.

З іншага боку, Лукашэнка разумее, што калі ён адкрые мяжу, то гэта аслабіць яго пазіцыі. Бо людзі пачнуць актыўна ездзіць і пабачаць, як жывуць суседзі ва ўмовах дэмакратыі і рынкавай эканомікі".

Еўрарадыё: З якой суседняй краінай памежная дамова, на ваш погляд, пачне працаваць раней?

Анаіс Марын: "З Польшчай — гэта пытанне вялікай дыпламатыі. Тут і працягласць мяжы болей, і, адпаведна, больш тэхнічных пытанняў. Апрача таго, пытанне польскай меншасці ў Беларусі. Таму мне здаецца, што з Літвой працэс пройдзе хутчэй. З Латвіяй — гэта тычыцца куды меншай колькасці людзей і няма стратэгічных перашкод".


  • аудио
  • текст

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.