Журналіст "СБ" паспрабаваў "канвертаваць" рубель за мяжой

У публікацыі "Не цэнтам адзіным" журналіст "СБ" высвятляе "каціроўкі" айчыннага рубля ва Ўкраіне, Расіі ды краінах Балтыі.

Аднак магчымасць абмяняць рубель на якую-небудзь цвёрдую валюту нават па высокім курсе ёсць не паўсюль. Напрыклад, ва ўкраінскім Чарнігаве ніводзін банк з беларускім рублём не працуе. "Ёсць адзін пункт на вакзале, які некаторы час таму прымаў нашы грошы. Але і ён пакуль ад гэтай аперацыі адмовіўся", піша аўтар "СБ".

Перасталі прымаць наяўны белрубель ў Смаленску, а таксама ў Літве і Латвіі. Безнаяўны дзе-нідзе "паціху круціцца. Але з даволі дзіўнымі каціроўкамі", канстатуе "СБ" і апісвае журналісцкую спробу "канвертацыі".

"Набіраю тэлефон прасунутага ў валютных аперацыях латвійскага банка: "Добры дзень, з Мінска турбуюць. У прэсе прайшла інфармацыя, што ў вас можна канвертаваць беларускі рубель. Наколькі яна дакладная?" Менеджэр бадзёрым голасам запэўніў, што абсалютна дакладная. Але толькі па безналу і ўжо не сёння. Здзелкі абмежаваныя невялікімі (!) аб'ёмамі. 250 — 300 мільёнаў рублёў на дзень. Ліміт ужо вычарпаны. Па курсе на ўчорашні дзень 4.600 рублёў за долар", — сведчыць "Советская Белоруссия".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі