Жонка кажа, што Мікалая Статкевіча знарок ізалююць

Як распавяла яна ў каментары "Хартыі'97", у Магілёўскай турме Статкевіча трымаюць ва ўмовах СІЗА. Нагадаем, што палітвязня перавялі са Шклоўскай калоніі ў Магілёў, дзе ён павінен утрымоўвацца ва ўмовах крытай турмы.

Па словах жонкі, Статкевічу хочуць стварыць такія ўмовы, як быццам яго ўсе забыліся. Ён ні разу не атрымаў ніводнай перададзенай яму газеты, брашуры ці кнігі.

Таксама палітвязню не даюць наведваць царкву і сустракацца са святаром. Па словах Адамовіч, апошні раз ён быў у святара на праваслаўны Вялікдзень. З тых часоў Статкевіча больш ні разу да святара не выводзілі.

Нагадаем, што Статкевіч — апошні з арыштаваных экс-кандыдатаў у прэзідэнты 2010 года.

Фота — reuters.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі