Жонка Бяляцкага: у бабруйскай калоніі кажуць, што Алесь знаходзіцца ў іх

Нагадаем, у інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што Святлана Мацкевіч даслала ў калонію Бяляцкаму віншавальную паштоўку, а адтуль адказалі: "Няма такога". А гэта можна было б разглядаць, як ускосную інфармацыю пра магчымы перавод палітвязня ў іншую калонію.

Вось што распавяла раніцай у чацвер Еўрарадыё Наталля Пінчук:

"Толькі што я пазваніла ў бабруйскую калонію. Мне адказалі наступным чынам: "Алесь знаходзіцца ў бабруйскай калоніі". Калі я перапыталася: "Вы мне можаце адказаць, ён у штрафным ізалятары ці дзе?", яны адказалі, што "больш інфармацыі мне прадаставіць не могуць".

Праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін зняволення ў 4,5 гады, нібыта, за ўтойванне прыбыткаў. Яго вызвалення патрабуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краінаў.

ААН патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі