Снег на вуліцах чысцяць сантэхнікі, слесары і нават настаўнікі

А дворнікі атрымліваюць менш за 1,5 мільёны і працуюць на вуліцы па 7 гадзін. Еўрарадыё паінспектавала прыборку снегу ў Мінску і знайшло снегасховішча!

“Снег ідзе, тут ралля ўжо. Трэба ж каб даплачвалі, а нам ніякіх даплат. Працуем па сем гадзінаў на вуліцы. Намагаешся ўсё прыбраць. А потым снег наваліць, скажуць: “А чаго не працаваў!?””, – скардзяцца дворнікі з 4-ага ЖЭСу.

І дадаюць, што заробкі не вялікія – атрымліваюць па 1,5 мільёны. А прэмій за снег не даюць, хоць працаваць на марозе даводзіцца па 7 гадзінаў.

Каб прыбраць снег, у ЖЭСах мабілізавалі сантэхнікаў, майстраў, слесараў, але людзей усё адно не хапае.

У мяне на сёння не хапае паловы людзей: мусіць быць 11 чалавек, а іх 6. Хтосьці не выйшаў, нехта запіў. Слесары прыходзяць дапамагаюць. У суботу майстры выходзілі чысцілі”, – гаворыць майстар з 65 ЖЭСуНа сёння не хапае паловы людзей: мусіць быць 11 чалавек, а іх 6. Хтосьці не выйшаў, нехта запіў. Слесары прыходзяць дапамагаюць. У суботу майстры выходзілі чысцілі

У “Горрэмаўтадоры” на прыборцы снегу працуюць па 11 гадзінаў. У адрозненні ад дворнікаў ЖЭСу ім за прыборку абяцаюць прэмію.

“Перапрацоўваем, па 11 гадзінаў працуем. Мусяць даплаціць, праўда, разліковых яшчэ няма. Колькі не ведаю. Пэўна, не вельмі шмат”, – кажа рабочы з "Горрэмаўтадора", каля стадыёна “Дынама”.

У суткі на дарогах снег прыбіраюць каля 800 адзінак тэхнікі, упэўнівае інжынер па добраўпарадкаванню “Горрэмаўтадор” Анатоль Жамоздзік.

Анатоль Жамоздзік: “Калі снегапад бывае і больш, да 850 адзінак тэхнікі. З іх 200 самазвалаў на вывазе снегу. За апошнія трое сутак вывезлі ад 25 да 30 тысяч кубічных метраў снегу. І двары не ўваходзяць у гэтую лічбу”.

А па дварах Мінск падмятаюць каля 6 тысяч чалавек, гавораць у “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы”. Сваіх дворнікаў не хапае, ім дапамагаюць педагогі і вайскоўцы.

“У Першамайскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім дапамагаюць супрацоўнікі, МНС, вайскоўцы, супрацоўнікі Упраўлення адукацыі. Але потым далучацца і ў іншых раёнах”, - тлумачыць супрацоўнік “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі”.

Прыбраны з Мінска снег, звозяць у 14 кропак. Адна з іх – на вуліцы Панамарэнкі.

Кожныя пяць хвілінаў сюды прыязджае самазвал са снегам. Снежныя горы тут вышэй за рост чалавека, яго разроўнівае маленькі Амкадор.

Па меркаванні Мікалая Ладуцькі адных камунальнікаў на прыборцы снегу недастаткова. Трэба, каб мяцёлкі ўзялі самі мінчане.

"Роля і месца насельніцтва ў прыборцы снегу мусяць быць акрэсленыя", - цытуе словы мэра Мінска Белта. Мікалай Ладуцька дадае, што калі арганізацыі не будуць прыбіраць каля сябе снег, могуць атрымаць штраф.

Фота1: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі