Дзяўчыне нанеслі 102 нажавыя раненні з-за старой сваркі

Яна ішла ад прыпынку грамадскага транспарту. За ёй з аўтобуса выйшаў мужчына, які дагнаў дзяўчыну і па-зверску забіў.

Забойства было раскрытае ў той жа дзень. Дапамагло сведчанне сяброўкі загінулай, якая ехала ў аўтобусе, і відэазапісы супермаркета, размешчанага на прыпынку. БЕЛТА паведамляе, што а 16-й гадзіне падазраваны 24-гадовы мужчына быў затрыманы і ўжо прызнаўся ў здзейсненым злачынстве.

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", затрыманы жыхар Гомеля сустракаўся з загінулай студэнткай Наталляй тры месяцы таму. Яны адпачывалі ў адной кампаніі і пасварыліся. Сустрэўшы выпадкова дзяўчыну ў аўтобусе, мужчына прыгадаў колішнюю крыўду і вырашыў адпомсціць. Дарэчы, раней ён быў асуджаны за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі