Журналістаў Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча будуць судзіць

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, Барбарыч і Ярашэвіч былі схопленыя пасля заканчэння "Чарнобыльскага шляху". Пра прычыны затрымання нічога невядома.

Прыкладна у 00:20 журналістаў на вачох у калег вывелі з Савецкага РУУС, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны прабудуць да суда.

Нагадаем, у пятніцу ў сталіцы затрымлівалі і грамадскіх актывістаў, і дваіх журналістак "Нашай нівы". Пазней іх адпусцілі.

Еўрарадыё вяло онлайн з акцыі.

На здымку Еўрарадыё адно з затрыманняў у Мінску, 26 красавіка 2013 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі