Затрыманыя па справе аб выбуху, якія выйшлі на волю, маўчаць

З неафіцыйных вядома, што некалькі чалавек, якіх адразу пасля выбуху затрымалі, ужо адпушчаныя, але іншыя трое — за кратамі.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў:
121112_levinau_0.mp3
"Удалося выйсці на сваякоў дваіх чалавек, якія былі затрыманыя і адпушчаныя. Не ведаю, з якой прычыны, магчыма, з прычыны нейкага страху людзі катэгарычна адмаўляюцца расказваць пра сваё затрыманне, пра тое, што з імі адбывалася і чаму яны былі адпушчаныя. Што датычыць тых трох чалавек, якія, нібыта, ужо затрыманыя, то іх дадзеныя ўстанавіць пакуль немагчыма".

Нагадаем, паводле заявы КДБ, узарвалася "прымітыўнае самаробнае піратэхнічнае прыстасаванне". Выбух пашкодзіў два акны будынка. Па справе выбуху ўжо затрыманыя тры чалавекі, адзін з іх "мае вонкавыя прыкметы адхілення ад звычайных паводзін" і раней тэлефанаваў у КДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады. З нагоды выбуху пачалі крымінальную справу паводле арыткула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі