Затрыманых на Кастрычніцкай мастакоў асудзяць у канцы месяца

Міхаіла Гуліна разам з трыма валанцёрамі і журналісткай Таццянай Гаўрыльчык затрымалі каля 13-й гадзіны 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. У гэты дзень хлопцы ладзілі мастацкую акцыю – насілі па сталічных плошчах вялікія каляровыя кубікі і выстаўлялі іх у розныя фігуры. Акцыі на плошчы Якуба Коласа і Незалежнасці прайшлі без праблем, а на Кастрычніцкай усіх затрымаў спецназ і адвёз у Цэнтральны РУУС. Там мастак з валанцёрамі правёў 7 гадзін, пры гэтым ва ўсіх затрыманых знялі адбіткі пальцаў (па словах хлопцаў, за адмову гэта рабіць іх збівалі).

У Цэнтральным РУУС на затрыманых таксама склалі пратаколы за супраціўленне пры затрыманні. Суды ва ўсіх розныя, пройдуць 22-26 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі