Забудоўшчык "Бульбаш-холла" плануе стварыць мемарыял "Курапаты"

Пра гэта nn.by даведалася з адказу Мінскага райвыканкама. Па словах чыноўнікаў, фірма "БелРэстІнвест", якая выступае заказчыкам будаўніцтва, распрацавала комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла "Курапаты". У лісце не расшыфроўваецца, што будзе ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў.

Згодна з рашэннем Мінскага райвыканкама, на гэтым месцы дазволена будаўніцтва "аб’екта прыдарожнага сэрвісу". Эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў Мінкульце яшчэ ў 2006 годзе. Аднак у часе будаўніцтва "аб'ект прыдарожнага сэрвісу" перарос у забаўляльны комплекс.

Нагадаем, што 30 кастрычніка Мінкульт выявіў парушэнні пры будаўніцтве: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці. Пакуль што будаўніцтва спыненае.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі