З прылаўкаў грабуць танную гарэлку (фота)

25 кастрычніка гранічны мінімальны кошт (рознічны) за 0,5 л гарэлкі моцнасцю 40% складзе 29,6 тысячы рублёў. Карэспандэнт Еўрарадыё прайшоўся па крамах перад самым закрыццём.

Раскупляюць у асноўным танную гарэлку. Тое, што трохі даражэй, як бачна на здымку з крамы "Рублёўскі", стаіць на сваім месцы. А вось гарэлкі за 27900 засталася толькі адна бутэлька.

А праз хвіліну ўжо і ніводнай. Забралі запаветную з-пад носа ў карэспандэнта Еўрарадыё.

Гэта ў вялікай сеціўнай краме. У маленькіх крамах на раёнах (на першым фота і фота ўнізе) пустых паліцаў няма, але чэргі ёсць. Людзі бяруць па пару бутэлек гарэлкі, бальзам ці каньяк. Але не грабуць скрынямі.

Прадаўцы ў краме кажуць, што яны пра падаражанне нічога не ведаюць. І інтэрнэт не чытаюць. Але запэўніваюць на сто адсоткаў, што нават калі і падаражэе, то толькі новы завоз гарэлкі, тое, што стаіць цяпер на паліцах, будуць распрадаваць па цяперашнім кошце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі