ЮНІСЕФ: Расія мусіць адмовіцца ад забароны на ўсынаўленне сірот замежнікамі

"Мы заклікаем Расію ўвесці нацыянальную сістэму, якая будзе ўмацоўваць інстытут сям'і. Альтэрнатывай гэтаму  з'яўляюцца ўнутраныя і міжнародныя ўсынаўленні", — цытуе яго словы wyborcza.pl.

Нагадаю, што Савет Федэрацыі (верхняя палата парламента Расіі) аднагалосна падтрымаў закон, які забараняе ўсынаўленне расійскіх сірот грамадзянамі Злучаных Штатаў і іншых краін, якія "закранаюць правы расіян".

143 дэпутаты прагаласавалі "за" — усе прысутныя ў зале судовага паседжання. Закон, верагодна, яшчэ да Новага года падпіша прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Між тым, у Расіі кожны год бясследна знікае 25-27 тысяч дзяцей. А больш за 1500 дзяцей гінуць ад рук бацькоў.

"Толькі ў дзіцячых дамах 650 тысяч жыццяў сірот (амаль 0,5% усяго насельніцтва краіны). 10% выхаванцаў дзіцячых дамоў скончаць жыццё самагубствам, 40% стануць алкаголікамі і наркаманамі. Калі ўлічыць, што за апошнія 20 гадоў грамадзяне ЗША ўсынавілі 60 тысяч сірот у Расіі, то лёгка падлічыць, што Дума прыняла рэзалюцыю аб забойстве і дэградацыі 30 тысяч дзяцей у бліжэйшыя 20 гадоў", - піша аглядальніца "Новай газеты" Юлія Латыніна ў артыкуле "Закона цара Ірада".

Фота — magspace.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі