фанатэка

Yellow Brick Road перакладуць сваю песню на беларускую мову

І адмыслова для новага варыянта песні "30's" змантуюць кліп.

Аўтар: Ілля Маліноўскі 31.01.2012 17:38

Англамоўны гурт Yellow Brick Road сумесна з Еўрарадыё прапануе сваім прыхільнікам перакласці песню "30's" на беларускую мову. Паводле меркавання музыкаў, менавіта гэта кампазіцыя, дзякуючы сваёй меладычнасці, будзе лепш за ўсё гучаць на роднай мове. Цікава, што прыкладна год таму Yellow Brick Road прэзентавалі кліп на "30's", але музыкам ён не падабаецца, таму зараз плануецца яго перарабіць.

"Мы зараз шукаем працоўныя матэрыял кліпа да гэтай песні, бо ён атрымаўся жудасным, - тлумачыць ідэю дырэктар гурта Зміцер Хламаў. - Нам вельмі хацелася кліп, вось мы яго і атрымалі. Але, калі мы знойдзем матэрыял, то пад беларускамоўны трэк пераманціруем і відэа".

Аўтара лепшага перакладу песні "30's" чакаюць запрашэнні на тры канцэрты Yellow Brick Road і канцэртны DVD гурта Honeymoon. А Еўрарадыё падорыць аўтарам лепшых 5 тэкстаў дыскі іншых беларускіх музыкаў і шмат розных прыемных дробязяў.

 

P.S. Падрабязнасці конкурсу, тэкст песні і фота падарункаў шукайце ў рубрыцы "Конкурсы" крыху пазней!



Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.