Yellow Brick Road: "Мы наогул ставімся да гэтай пласцінкі, як да апошняй"

За тры гады свайго існавання Yellow Brick Road выпусцілі сінгл і два альбомы, а таксама сыгралі некалькі сотняў канцэртаў у Еўропе і Расіі. Цяпер гурт рыхтуе да выдання трэці альбом, на які робіць сур'ёзныя стаўкі. А нядаўна з падачы Еўрарадыё хлопцы запісалі першую песню на беларускай мове. Пра тое, як гэта здабывалася, дзеляцца ўражаннямі музыкі гурта Ян Максімовіч і Жэня Сухавей, а таксама былы басіст каманды, а сёння — яе прамоўтар Дзмітрый Хламаў.

Ян Максімовіч

Еўрарадыё: Якія водгукі вы атрымалі на песню на беларускай мове?


Ян Максімовіч: Нашы сябры і родныя паляпалі па плячы і сказалі, што нарэшце гурт Yellow Brick Road заспяваў на беларускай, і гэта вельмі добра!

Еўрарадыё: Ці паступалі вам новыя прапановы праектаў на мове?


Дзмітрый Хламаў: Як толькі з'явіўся конкурс, адразу з'явіліся размовы: "А давайце зробім беларускамоўны альбом. А давайце ўсе песні перакладзем. А давайце новыя песні будзем пісаць на беларускай". І такіх прапановаў вельмі шмат! Я нават не чакаў! І здорава, што хтосьці цікавіцца.

Yellow Brick Road_00

Еўрарадыё: І якую прапанову з гэтых вы прынялі?


Дзмітрый Хламаў: На гэты момант мы цалкам занятыя альбомам. І пакуль ён не будзе выдадзены — я буду адмаўляцца ад усіх прапановаў. У далейшым — нічога не адмаўляю. Адзінае, трэба, каб быў час. Як толькі з'явіцца час або калі мы засумуем — чаму не?

Еўрарадыё: Ян, а ці лёгка табе было спяваць на мове?

Ян Максімовіч: Так! Я адвучыўся ў беларускай школе, дзе ўсе прадметы выкладаліся на беларускай. Таму мне ўсё было вельмі проста.

Еўрарадыё: Мяркуючы па ўсім, пакуль сумаваць вам няма калі: што рыхтуеце цяпер і якім будзе ваш новы рэліз?

Ян Максімовіч: Калі б альбом быў у выглядзе строю, то гэты строй выглядаў бы наступным чынам: рыцарскія крагі, даспехі, шлем, і ўсё гэта ўпрыгожана дзікім пер'ем дзівосных птушак і скурамі дзівосных жывёлаў.

Еўрарадыё: Якая фантазія! (смяемся) А музычна апішаш?


Ян Максімовіч: Нашы папярэднія альбомы неслі за сабой нейкія усмешкі, калі браць іх пад увагу цяпер і штосьці параўноўваць. Тут усмешак паменела, але з'явілася больш іншых пачуццяў, больш глыбокіх, якімі мы не маглі валодаць на момант запісу першых альбомаў. Мы выраслі!

Жэня Сухавей: І сталі больш журботнымі! (смяюцца)

Ян Максімовіч: Што тычыцца стылізацыі нашай наступнай пласцінкі, яна будзе больш цёмнай. Хоць, вось, Яўген Сухавей так не мяркуе (смяюцца). Але, зноў-такі, хачу сказаць, што гэта зусім не блага! У гэтай цемры ўсё ж такі ёсць святло, і кожны яго ўбачыць.

Што тычыцца стылю гэтага альбома, пакуль складана пра гэта казаць, пакуль мы самі не ўбачылі поўную выяву. У нас там прысутнічае і progressive-rock, і glam-rock, і future-punk. Так што тэмаў для развагаў шмат, і гэта будзе цікава!

Еўрарадыё: То бок, вас нарэшце засмактала сапраўдная беларуская рэчаіснасць?

Ян Максімовіч: Не, дэпрэсіўным альбом не будзе, калі ты пра гэта. Калі я, дапусцім, злы, гэта ж не значыць, што я журботны? Я проста буду крыху злым! У мяне вырастуць рогі, кіпцюры. Але гэта не значыць, што я буду пры гэтым журботным! Усё будзе ў парадку. Проста крыху вульгарнасці дадасца, хутчэй.

Еўрарадыё: Што з вамі адбывалася за гэты час і натхніла на такі альбом?


Ян Максімовіч: Напэўна, змена абстаноўкі ў нашым гурце. Цяжка сказаць. Праца над гэтым альбомам за апошні год давалася нам павольна яшчэ і таму, што ў нас змянілася двое басістаў. Спачатку з намі граў наш бясцэнны Дзмітрый Хламаў, які з цягам часу ўсё ж такі стаў нашым прамоўтарам. І на яго месца стаў Павел Арлоў, які прайграў з намі...

Жэня Сухавей: Кватэру!

Ян Максімовіч: Прайграў з намі практычна год (смяюцца). Мы адыгралі разам шмат канцэртаў, а пасля ён знік. І цяпер да нас прыйшоў Уладзімір Развадоўскі. Уласна, усе гэтыя змены і падштурхнулі нас напісаць такі альбом.

Еўрарадыё: Ці ёсць ужо назва ў новай пласцінкі?


Ян Максімовіч: Не, ёсць некалькі варыянтаў, і вось цяпер збіраюцца ўсе эмоцыі разам, каб зразумець, як будзе называцца гэтая пласцінка.

Еўрарадыё: Аформіце альбом адпаведна — таксама ў пер'е і даспехі?

Дзмітрый Хламаў: У нас разрываюцца мазгі ад прапановаў. Вельмі шмат людзей хоча нам дапамагаць у гэтым, і вельмі цяжка выбраць кагосьці аднаго. Але пакуль мы не вызначыліся, якой будзе агульная канцэпцыя пласцінкі, мы не вызначыліся, і якому чалавеку аддаць яе візуальную рэалізацыю. Наогул, хачу сказаць, што над пласцінкай працуе футбольная каманда! Так шмат людзей задзейнічана.

Я наогул стаўлюся да гэтай пласцінкі, як да апошняй. У гэты альбом я накіроўваю ўсе свае кантакты і магчымасці. І тут можа быць два вынікі: або ў гурта з'явіцца штосьці большае, або.... Калі яна стрэліць — гэта будзе вельмі здорава! Можа, у яе з'явіцца новы прамоўтар. Альбо мы выдадзім альбом і разыйдземся ў розныя куты рынга. Чаму не? Паводле маіх адчуванняў, мы ў гэтую пласцінку зараз можам укласці максімум таго, што ўмеем і можам.

Напрыклад, нам дапамагае з тэкстамі Дзмітрый Міхайлавіч Эпштэйн музычны журналіст, крытык. Акрамя гэтага, мы будзем працаваць з вялікай колькасцю гукарэжысёраў. Мы хочам сабраць гэткую базу ведаў па гукарэжысуры, аранжыроўках, напісанні кампазіцый, і ўсё гэта згенераваць у адзін альбом.

Альбом, можна сказаць, гатовы  
ён запісаны як дэма. Але, калі я праслухоўваю гэты матэрыял, мне здаецца, што яго не зразумеюць тут, у нас. Гэта абсалютна іншы Yellow Brick Road, абсалютна іншая эмоцыя, абсалютна іншая, дарослая музыка. Гэта вельмі музычны альбом.

Раней я нават асуджаў хлопцаў за тое, што яны вядуць да такога эксперыменту, а цяпер я іх цалкам падтрымліваю. І мне, і хлопцам удалося шмат павандраваць за гэтыя гады і ўбачыць самую розную культуру. І вось гэты альбом, як мне здаецца,    крок да сучаснага еўрапейскага мастацтва. Мы спрабуем паказаць, якой магла б быць музыка, калі б мы жылі, да прыкладу, у чэшскім горадзе Брно і гралі ў гаражы.

Ян
Максімовіч: Але ўсё ж гэта рок-музыка! Яе ніхто не адмяняў!

Еўрарадыё: Знакавы для вас, я гляджу, атрымліваецца альбом. Ён таксама выйдзе 24-га жніўня, як і ўсе вашы папярэднія рэлізы?

 Дзмітрый
Хламаў: Так. У нас кожны год 24-га жніўня выходзіць пласцінка. Адзінае выключэнне было зробленае летась    мы не выдалі альбом. Хоць была ідэя, выдаць live-канцэрт, які праходзіў у "Рэактары". Але ў далейшым мы выдалі гэты канцэрт на DVD. Таму вось ужо амаль два гады мы працуем над апошнім альбомам. Палова гэтага матэрыялу была складзеная з Пашам Арловым, а другая палова   ужо з новым басістам.

Ян Максімовіч: А што тычыцца таго, што летась улетку  мы не выпусцілі пласцінку,   мы проста сышліся на тым, што вось яшчэ годзік мы пажывём, пасталеем і скляпаем зусім новы каркас, а стары выкінем. Так і адбылося.

Жэня Сухавей: Дык, значыць, 24-га жніўня будзе альбом? Цікава! (смяюцца)

Еўрарадыё: Колькі кампазіцый у яго ўвойдзе?

Ян Максімо
віч: На дадзены момант ёсць 11 кампазіцый.

Дзмітрый Хламаў: Калі ніхто не псіхане, то 11 і будзе! (смяюцца)

Еўрарадыё: Да таго ж, вы выпускаеце сінгл ..

 
Дзмітрый Хламаў: Так, сінгл будзе! Магчыма, ён нават выйдзе з кліпам, хоць як раз у гэтым я сумняваюся.

Жэня Сухавей: Магчыма, гэта будзе не кліп, а тызер да альбома. Такая невялікая замалёўка таго, што чакае слухача ад новай пласцінкі.

Еўрарадыё: Што за відэа рыхтуеце?


Дзмітрый Хламаў: З нагоды кліпа ў нас была працяглая палеміка. У нашым жыцці з'явіўся рэжысёр, які скончыў Акадэмію мастацтваў у Нью-Ёрку. Яе завуць Дар'я Жук і яна жыве ў ЗША. Яна здымае кароткаметражныя фільмы, кліпы. Нам вельмі падабаюцца яе працы. Мы вялі доўгія перамовы наконт стварэння кліпа для нас і нам вельмі падабаліся ўсе яе прапановы. Але пакуль мы не знайшлі спонсара для выдання такой сур'ёзнай працы.

Цяпер мы працуем з Сяргеем Пратасавіцкім, які здымаў апошні кліп ("SYSTRNR".
  Еўрарадыё). Мы прапанавалі некалькі новых трэкаў, і цяпер распрацоўваецца канцэпцыя на кожны з іх.

Еўрарадыё: Ці выкладзеце вы альбом у інтэрнэт?


Дзмітрый Хламаў: Наша жаданне, дакладна, - "так", выкладваць у інтэрнэт. Але ёсць некаторыя моманты юрыдычнага характару. Альбом будзе афіцыйна выдадзены на адным з лэйблаў і, магчыма, нам забароняць выкладваць альбом у варыянце бясплатнай запампоўкі.

Ян Максімовіч: Дарэчы, за гэтым сталом цяпер сядзіць не толькі таленавіты музыка, але і таленавіты гукарэжысёр, хто ўсё зводзіць і запісвае.

 
Дзмітрый Хламаў: Сваімі рукамі! Не ведаю, што б мы без яго рабілі!

Жэня Сухавей: Пакуль альбом
  дэма-матэрыял, для азнаямлення. Ён заўсёды пішацца хутка, на некалькі мікрафонаў.

Еўрарадыё: Такім жа чынам і альбом будзеце запісваць?

Жэня Сухавей: Наогул, запіс альбома будзе рабіцца паводле такой сістэмы "мінімал". Мінімум мікрафонаў, суперкароткія шнуры, каб было менш тракту, праз які прапускаецца ўвесь гук. Як AC/DC робяць  
з комбіка адразу ў калонкі. Тады захоўваецца ўся моц і драйв!

Ян
Максімовіч: Можа токам ударыць!

Жэня Сухавей: Не будзе 500 дубляў гітар, бэкаў, не будзе пластмасы. Усё будзе ў стылі таго часу
  1960-1970-х гадоў, запісана хутка і моцна. Прынамсі, мы так спадзяемся.

Ян Максімовіч: Ну, 1960-1970-я   гэта Кід (Жэня Сухавей,   Еўрарадыё) кажа пра даспехі і рыцараў. А я кажу   вы не забывайцеся яшчэ на пяро дзівосных птушак! Тады, у тыя гады, не было такой магчымасці ў запісе, якая ёсць у нас цяпер.

Жэня Сухавей: Вядома, будзе налёт футурызму, змяшаны з цвёрдым андэграўндам.

Дзмітрый Хламаў и Жэня Сухавей


Еўрарадыё: Ці шмат вы гастралявалі ў гэтыя два гады? Ці трэба па-ранейшаму спяваць на англійскай мове, каб выступаць у Заходняй Еўропе?

Ян Максімовіч
: На гэты раз мы накіраваліся на Усход і нас зацягнулі вельмі далёка ў Расію   мы даехалі да Петразаводска. Тым не менш, мы гнем сваю лінію і спяваем на англійскай мове. Можа быць, не заўсёды ўсё зразумела ў тэкстах, вядома.

Жэня Сухавей: Дарэчы, у Цверы мы сабралі больш за "Калинов мост"! На іх канцэрт быў прададзены 1 білет, а на наш
  60! (смяюцца)

 
Дзмітрый Хламаў: Нядаўна я пабываў у Кіеве і пагутарыў з вельмі ўплывовымі людзьмі, якія займаюцца музычным бізнэсам ва Украіне. Я раскажу толькі пра аднаго з іх   Віталя Клімава, які зрабіў з такіх вось пацаноў, як гэтыя, гурт "Океан Ельзи". І ён сказаў мне: "Хлопец, толькі рускую мову, беларускую, украінскую   любую даступную. З англійскай мовай СНД ты ніяк не возьмеш".

Я ўсё гэта выслухаў і адправіўся з гэтым жа пытаннем у Расію. Атрымаў дакладна такі ж адказ. Але мы ўсё адно будзем гнуць сваю лінію і сваім уласным прыкладам паспрабуем даказаць, што зможа англамоўны гурт на прасторах СНД. Ці атрымаецца быць заўважанымі на Захадзе, і дзякуючы гэтаму стаць заўважанымі і ў СНД    гэта наш галоўны план.

Еўрарадыё: Чаму вы так мала выступаеце ў Беларусі?

Ян
Максімовіч: Я хачу першым адказаць на гэтае пытанне, а потым няхай на яго адкажа Дзмітрый Хламаў! (смяюцца) Мне таксама будзе цікава паслухаць!

На гэты момант мы не выступаем, бо рыхтуем "сакрэт" і раскрыць яго перад усімі цяпер будзе трошкі ранавата.

Еўрарадыё: З новым альбомам зразумела, але і ў гэтыя два гады вас было практычна не відаць.

Дзмітрый Хламаў: У чым праблема ў Беларусі: ёсць хлопцы, з якімі мы пастаянна працуем. Яны гатовыя прымаць нас на сваіх пляцоўках раз на паўгода  
раз на год. Але як толькі мы адпраўляемся засвойваць новыя тэрыторыі, мы сутыкаемся з фразай "Хлопец, а навошта мне рызыкаваць? Вы ж з Мінска   гэта 300 км!" У беларускіх гарадах у нашых арганізатараў паўстаюць праблемы, аплаціць дарогу, не кажучы ўжо пра нейкія ганарары, харчаванне і іншае.

Еўрарадыё: А выступалі ж калісьці ў Польшчы і на такіх умовах.

Дзмітрый Хламаў: Праблема не ў гэтым. У Польшчы нам хаця б стваралі камфортныя ўмовы знаходжання. Якраз жыллём і харчаваннем цябе забяспечваюць. І ў гэтыя моманты ты нават верыш, што ты   музыка! У нас арганізатары лічаць, што музыкам усяго-та і трэба    выступаць. Музыка   як наркаман: ён трапляе ў залежнасць і "мммнеее трээээбааааа пайграааць ! Прадам 10 квіткоў, прыйдзе 10 маіх сяброў   ну і што!" Музыкі знаходзяцца ў залежнасці. А ў арганізатараў стаўленне часам як у наркадылераў   о, зноў прыйшоў па дозу!

Нам часам удавалася памяняць гэта стаўленне, калі мы вельмі шмат гралі ў Еўропе і вярталіся дадому
нас хацелі усюды. А як толькі мы пацішэлі, як толькі заняліся альбомам і сышлі ў гэтакія "сутарэнні", мала з'яўляліся ў прэсе, не выпускалі новых кампазіцый   натуральна, пра нас крыху забыліся.


Еўрарадыё: Што для вас цяпер Yellow Brick Road   крыніца задавальнення, зносін, прыбытку? Бо, фактычна, у кожнага з вас ёсць свае праекты.

 Дзмітрый
Хламаў: Крыніца выдаткаў! (смяюцца)

Ян
Максімовіч: У адрозненне ад усіх музыкаў Yellow Brick Road, у якіх сапраўды ёсць свае праекты, я займаюся толькі гэтым гуртом.

Жэня Сухавей: У нас ёсць сувязі на баку!

Ян
Максімовіч: Але на гэта ніхто не крыўдзіцца! Я, як сэрца гурта, не маю ніякіх "жанчын" на баку. Для мяне Yellow Brick Road    альбо білет у жыццё, альбо правал.

Жэня Сухавей: Праца ў адным гурце асабіста мне не перашкаджае працы ў іншым. Складана, так. Абодва праекты забіраюць шмат сіл   гэта ж не кавер-бэнд нейкі, дзе прыйшоў, адыграў і не трэба ўкладваць ніякіх ідэй. Yellow Brick Road   гэта такая добрая тусоўка і крыніца радасці.

Ян Максімовіч: Я раней парыўся з нагоды таго, што Жэня грае яшчэ і ў Sang Sattawood. І нават раўнаваў! Але нам гэта аніяк не замінае!

 
Дзмітрый Хламаў: Yellow Brick Road   гэта абсалютна ідэйны праект. Наш трэці альбом   гэта музыка дзеля музыкі. І я думаю, што нават пад прыцэлам аўтамата хлопцы ўжо не зайграюць каверы.

Еўрарадыё: Яшчэ нядаўна вы вельмі часта выступалі ў Заходняй Еўропе, цяпер адправіліся заваёўваць Расію. А як ставіцеся да "захопу" Польшчы "Тубсамі"?

 Дзмітрый
Хламаў: Я заўважыў, што ў хлопцаў пайшло засваенне тэрыторыі Польшчы. Варта толькі парадавацца, што нарэшце яно пачалося. Таму што варыцца ў Беларусі ці Расіі-Украіне   гэта, мне здаецца, не іх лёс. Калі яны пачалі рухацца ў бок Польшчы   а я бачыў там мноства фестываляў, першыя месцы мне здаецца, гэта выдатна! Можа, атрымаецца нешта зрабіць далей і даказаць, што англамоўная музыка можа "праканаць" на тэрыторыі СНД. Мы будзем толькі рады.

Еўрарадыё: Кажуць, у вас з імі нейкі канфлікт...

Ян Максімовіч: Раней у нас былі непаразуменні. Пра нас часта казалі "О, і тыя, і іншыя граюць нешта пад 1960-я".

Еўрарадыё: І ва ўсіх вузкія штаны!

 
Дзмітрый Хламаў: Толькі ў Yellow Brick Road лішні пацан! (смяюцца)

Ян
Максімовіч: Па-мойму, з цягам часу наша музыка разышлася па розных рэйках. "Тыя" пацаны сышлі ў нейкі гранж і "рваніну", якая выдатна і моцна слухаецца, а мы-то сышлі ў зусім іншы бок! Ды і побач мы, наогул , ніколі не былі! Проста, можа быць, нейкім настроем перасякаліся.

З "Тубсам" мы на розных матацыклах. Пацаны, прывітанне, мы паехалі ў іншы бок! Мы, дарэчы, хацелі сыграць сумесны канцэрт. Але неяк гэтая ідэя заімшэла. Можа, яшчэ адбудзецца.

Так што размовы пра нейкі канфлікт,
 насамрэч, чуткі. "Тубсы"   малайцы і добрыя хлопцы.

Еўрарадыё: Ці няма ў вас жадання сыграць unplugged-канцэрт? Сыграеце акустыку ў "Графіці", да прыкладу?

Жэня Сухавей: Акустыка, якая была першапачаткова не акустыкай, вельмі моцна "аддае" паўтарахамі (смяюцца). Калі музыка першапачаткова не акустычная, а проста перайграная на акустычнай гітары  
гэта не тое. Пад акустыку трэба спяваць адпаведныя, пад'езныя песні.

 
Дзмітрый Хламаў: А я думаю, можна зрабіць "Віктар Цой-party" ў "Графіці". Дзесьці на youtube ляжыць унікальная калекцыя відэазапісаў, дзе хлопцы пад акустычную гітару спяваюць песні ўласнага сачынення.

А наогул, па-мойму, класная ідэя! Чаму б і не? Толькі наўрад ці гэта будуць песні Yellow Brick Road.

Жэня Сухавей: Нармальны unplugged быў усяго адзін  
у Курта. Пасля гэтага і да яго нават совацца не хочацца.

Еўрарадыё: Вас задавальняе беларуская музычная сітуацыя ці вы проста чакаеце моманту, каб з'ехаць за мяжу?

Ян
Максімовіч: Усіх музыкаў Yellow Brick Road, за выключэннем мяне, нешта тут трымае. Я б з'ехаў яшчэ год таму. Прычым, у мяне была думка нават, проста з'ехаць на час, пажыць дзесьці там, паглядзець, пашпацыраваць. Панюхаць гэты чужародны пах і зразумець, ці зможам мы нешта зрабіць у Еўропе або не. Але не ўсё так проста. Нельга адарваць "кацянят ад іх маці" і адвезці іх далёка. Я думаю, гэта пытанне часу.

Дзмітрый Хламаў: Усім сваім удзелам у Yellow Brick Road ды і ў прынцыпе ўсёй сваёй працай я спрабую даказаць, што тэрыторыя нічога не вырашае. Так, можа быць, тут цяжэй, а там больш магчымасцяў, але гэта не апраўданне! Калі ты паедзеш    не факт, што ў цябе ўсё стане добра.

Усё залежыць ад тваёй працавітасці, ад тваёй рашучасці і магчымасці прабіваць галавой сцены, нават калі табе кажуць, што гэта немагчыма, гэтая музыка не патрэбная, і навошта вы марнуеце час. Тры гады мы разам, і тры гады я прачынаюся і кажу: так, мы зробім гэта. І вось гэты трэці альбом для мяне
  фінішная прамая. І я думаю, гэта і стане адказам на пытанне, ці магчыма стаць паспяховымі тут, або трэба кудысьці з'ехаць для атрымання прызнання.

Фота: Еўрарадыё і з асабістага архіва гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі