Янукевіч: калі мітынг на Дзень Волі забароняць, панясем кветкі класікам

Янукевіч: “У тым выпадку, калі не будзе атрыманы дазвол на вулічнае мерапрыемства, тады ўскладанне кветак [да помнікаў Купалу і Коласу] застанецца адзінай нагодай. Тады будзем запрашаць людзей таксама ўскладаць кветкі. Але гэта плануецца не як масавая імпрэза, а як сімвалічны жэст”.
130225_janukeviczklasiki2.mp3
Нагадаем, 95-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі сябры аргкамітэту плануюць адзначыць 24 сакавіка шэсцем і мітынгам на плошчы Бангалор. Але толькі ў тым выпадку, калі на гэта будзе атрыманы дазвол ад гарадскіх уладаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі