Як узводзіцца новы стадыён БАТЭ? (фота)

Праязджаючы побач з Барысавам, мы вырашылі візуальна ацаніць тэмпы будаўніцтва мясцовага стадыёна. Паводле слоў чыноўнікаў, тут ужо пракладзеныя інжынерныя сеткі.

Месціцца новая арэна будзе на ўездзе ў Барысаў з Мінска. То бок дабірацца сюды жыхарам сталіцы на матчы еўракубкаў будзе камфортна. Будоўля вядзецца ў маляўнічым барысаўскім лесе, пад акампанемент птушак.


Вось непасрэдна тут будзе месціцца футбольнае поле. Мантаж трыбун, пра які ўсе напісалі, выглядае металічнымі арматурамі, што тырчаць па баках будучага футбольнага поля. 
Мяркуючы па ўсім, на арматуры насадзяць так званыя жалезабетонныя вырабы, якія трохсотметровым шэрагам ляжаць ад шашы “Мінск-Барысаў”.

Ля вырабаў стаіць фура з літоўскімі нумарамі. Як аказалася, жалезабетонныя вырабы — прыбалтыйскай вытворчасці.


На пытанне “А што глабальнага яшчэ зроблена на стадыёне?” рабочыя адказваюць: “Паставілі асвятляльныя мачты”. Так тут называюць ліхтары, якія будуць асвятляць праезды і паркоўкі вакол спартовай арэны. Чакаецца, што ўсе 13,4 тысяч гледачоў, якія змесцяцца на новым стадыёне, змогуць лёгка тут запаркавацца.    

Рабочыя салігорскага “Будтрэста №3” старанна працуюць па буднях, а зарабляюць менш за шахцёраў. На пытанне, колькі рабочым адсыпаюць у кішэню, яны кажуць: “Чатыры мільёны зарабляюць не ўсе”.  

Праект барысаўскага стадыёна распрацавала  славенская кампанія Ofice Arhitekti.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі