Як Еўрарадыё пратэсціравала планшэт ад “Гарызонта” (фота)

На выставе TIBO 2012 хітом стаў стэнд “Гарызонта”, бо там выставілі… тры мадэлі першых беларускіх планшэтаў.

“Пакуль гэта эксперыментальныя асобнікі. Калі не сказаць больш. Мы вывучаем рынак, вывучаем попыт. І першы раз, калі мы іх выставілі – гэта выстава TIBO”, -- расказвае Еўрарадыё дырэктар па маркетынгу “Гарызонта” Вольга Кузьміцкая.

120425 Pilecki Plan6et_0.mp3

І адразу ж пералічвае недахопы беларускага iPada.

“Час водгуку вялікі, эрганоміка не вельмі зручная – у іх кнопачкі зверху і бачым, што будзе нязручна націскаць. Менюшка не так размешчаная. Гэта вось усе рэчы, якія мы будзем дапрацоўваць”.

Пасля доўгіх угавораў карэспандэнту Еўрарадыё дазваляюць патрымаць у руках навінку. Уключацца планшэт доўга не хоча, даводзіцца паўгадзіны сноўдацца паміж павільёнамі, пакуль ён зарадзіцца.

Планшэт цяжкі і ў кіраванні насамрэч не зусім зручны. Сістэма Android 2.2 даўно састарэла. Доўгі час водгуку – гэта мякка кажучы. Праз пару хвілін робіцца зразумела, што планшэт падпарадкоўваецца нейкім сваім законам. Гаворкі пра сёрфінг па інтэрнэце таксама няма – на спробе адчыніць сайт Еўрарадыё гарызонтаўскі планшэт міргае і развітваецца з намі – разрадзіўся акумулятар.

Пытаюся, што ў ім беларускага.

“Беларускае? Ёсць. Але я пакуль не магу сказаць дакладна, што. Мікрасхемы самі разумееце – нашы суседзі па стэндзе “Інтэграл”. Ён можа выпускаць. А прашыўкі, софт – гэта ўсім вядома. Думаю, што на сёння у планшэце беларускага не менш, чым у тэлевізары нашым”.

Адна надзея на тое, што планшэт каштаваць будзе не самыя вялікія грошы. Але – не. Супрацоўнікі “Гарызонта” нас расчароўваюць. Яны збіраюцца даводзіць свой першы камп’ютар да розуму і прадаваць “па сярэдніх для сегмента коштах”.

“Па коштах… мы будзем старацца зрабіць рынкавы кошт. Нікому не патрэбны дарагі беларускі прадукт. Як і ва ўсёй беларускай эканоміцы. Таксама як і з тэлевізарамі нашымі. У нас стратэгія – разумнае спалучэнне коштаў і якасці. Мы не можам зрабіць “бросавы” кошт, бо будуць нараканні на якасць. У той жа час, гэта будзе не VIP-прадукт”.

На “Гарызонце” абяцаюць, што набыць беларускі iPad можна будзе ўжо праз год. Праўда, пільныя кітайцы ўжо скапіявалі беларускі планшэт і прапануюць яго вось тут.

“Беларускае? Ёсць. Але я пакуль не магу сказаць дакладна, што. Мікрасхемы самі разумееце – нашы суседзі па стэндзе “Інтэграл”. Ён можа выпускаць. А прашыўкі, софт – гэта ўсім вядома. Думаю, што на сёння у планшэце беларускага не менш, чым у тэлевізары нашым”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі