Вытворцы лекаў апынуліся ў няроўных умовах з імпарцёрамі

Каб вырабіць "імпартазамяшчальную" таблетку, трэба закупіць за мяжой не толькі лекавую субстанцыю, але і больш за 20 дапаможных рэчываў.

"Цяпер атрымліваецца так: імпартныя лекі завозьце і прадавайце. А мы пры гэтым вырабіць нічога не можам. Мы апынуліся ў няроўных умовах з імпарцёрамі", — заявілі tut.by у кампаніі "Лекфарм".

У больш выйгрышным становішчы знаходзяцца "Борысаўмедпрэпараты":  4 млн долараў экспартнай выручкі ў год даюць магчымасць закупляць фармсубстанцыі.
 
"85% усёй сыравіны, неабходнай для вытворчасці лекаў, — імпартная. Мы на валюту амаль заявак не падаем, хоць цяпер усё ж звярнуліся ў банк для таго, каб фармсубстанцыі для нас ўключылі ў пералік крытычнага імпарту. Калі ж няма, тады няхай адменяць для нас абавязковы 30-адсоткавы продаж валюты", — паведамілі ў "Барысаўмедпрэпаратах".

У ТАА "Фармтэхналогія" свае валютныя патрэбы для закупкі фармсубстанцый атрымоўваецца задаволіць толькі на 80%. Але асноўнай праблемай для прадпрыемства зараз з'яўляецца тое, што ўжо гатовую прадукцыю... няма ў што спакаваць, бо флаконы, тубы, скрынкі, банкі для крэмаў, якія патрэбныя прадпрыемству, у Беларусі таксама не вырабляюць. А валюты на іх закупку за мяжой банкі не даюць. Гэта, кажуць — "другарадны імпарт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі