Выставу Аляксея Марачкіна ў Віцебску адмянілі

У каментары Еўрарадыё Аляксей Марачкін распавёў, што выстава меркавалася як юбілейная да першага выпуску мастакоў з мастацка-графічнага факультэта тады яшчэ Віцебскага інстытута. Ён адбыўся акурат 50 гадоў таму. Цяперашняе кіраўніцтва факультэта спярша пагадзілася на выставу, узгадніла тэрміны.

Але ў панядзелак адміністрацыя перадала праз куратарку выставы Кацярыну Мяснікову, што ва ўніверсітэце цэлы тыдзень будзе адбывацца пераатэстацыя і зала будзе занятая.

Марачкін: "Раптам там у іх нейкія складанасці, нейкія мерапрыемствы... Ну дык хаця б прапанавалі пазней выставу зрабіць, ці як... Куратар Кася мне паведаміла, што выставы не будзе. Не будзе, і ўсё!"

Па словах мастака, за апошні час гэта не першая адмова яму. Так, Марачкін атрымаў адмовы на выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі і нават у Галерэі "Ў".

Фота — svaboda.org