Высокапастаўленага чыноўніка прысудзілі да 8 гадоў з канфіскацыяй

Экс-чыноўніка асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БЕЛТА. Акрамя таго, у Бядрыцкага канфіскуюць маёмасць. Таксама ён пазбаўляецца права займаць кіраўнічыя пасады ў дзяржаўных органах кіравання і пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Прысуд можа быць абскарджаны.

Нагадаем, што Бядрыцкага затрымалі ў кастрычніку 2011 года ў яго працоўным кабінеце. Яго вінавацілі ў крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам. Пазней экс-чыноўнік накіроўваў прашэнне на імя Лукашэнкі пра вызваленне яго ад крымінальнай адказнасці. Аднак гэтае прашэнне было адхіленае.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі