Вынікі выбараў: 109 дэпутатаў замест 110, ніводнага апазіцыянера

Цэнтравыбаркам апублікаваў спіс новых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Брэсцкая вобласць:

па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 — генеральны дырэктар ААТ "Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг" Віктар Валюшыцкі;
па Брэсцкай-Цэнтральнай №2 — галоўны лекар Брэсцкай гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Валянцінаў Мілашэўскі;
па Брэсцкай-Усходняй №3 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ларыса Багдановіч;
па Брэсцкай-Памежнай №4 — ваенны камісар ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці Уладзімір Базанаў;
па Баранавіцкай-Заходняй №5 — начальнік аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ "Атлант" — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод" Вольга Палітыка;
па Баранавіцкай-Усходняй № 6 — галоўны лекар Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Сцяцко;
па Баранавіцкай сельскай №7 — старшыня Баранавіцкага райвыканкама Мікалай Язубец;
па Белавежскай №8 — памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Ўладзімір Пузырэўскі;
па Пружанскай №9 — старшыня Пружанскага райвыканкама Мікалай Юркевіч;
па Днепра-Бугскай №10 — дырэктар Іванаўскай ЖКГ Юры Дарагакупец;
па Івацэвіцкай №11 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Кавалевіч;
па Кобрынскай №12 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Зазуля;
па Лунінецкай №13 — начальнік аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама Валянціна Верас;
па Пінскай №14 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская;
па Пінскай №15 — старшыня СПК "Лапацина" Аляксандр Паляйчук;
па Столінскай №16 — начальнік Столінскай ДСПМК-32 Аляксандр Ярашэвіч.

У Віцебскай вобласці:

па Віцебскай-Горкаўскай №17 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Грыцкевіч;
па Віцебскай-Чкалаўскай №18 — настаўнік матэматыкі гімназіі №8 Міхаіл Волкаў;
па Віцебскай-Чыгуначнай №19 — намеснік начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Бохан;
па Віцебскіайм-Кастрычніцкай №20 — работнік Віцебскага дзяржаўнага медычнага каледжа Аляксандр Цэцоха;
па Віцебскай сельскай №21 — дырэктар Віцебскай кадэцкай вучэльні Уладзімір Шыцько;
па Докшыцкай №22 — старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка;
па Лепельскай №23 — старшыня Лепельскага райвыканкаму Пётр Шыкшыян;
па Полацкай сельскай №24 — намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Васіль Папко;
па Наваполацкай №25 — інструктар па спорце першай катэгорыі в/ч 5848 Вадзім Дзевятоўскі;
па Аршанскай №26 — старшыня Аршанскага гарсавета дэпутатаў Людміла Дабрыніна;
па Аршанскай-Дняпроўскай №27 — старшыня Аршанскага райвыканкаму Уладзімір Дзедушкін;
па Полацкай гарадской №28 — старшыня Полацкага гарсавета дэпутатаў Наталля Гуйвік;
па Шаркаўшчынскай №29 — старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкаму Мечыслаў Морхат;
па Сенненскай №30 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Папкоў.

У Гомельскай вобласці:

па Гомельскай-Юбілейнай №31 — дырэктар СШ №5 Віктар Фясак;
па Гомельскай-Сельмашаўскай №32 — гендырэктар "Гомсельмаша" Валерый Жмайлік;
па Гомельскай-Цэнтральнай №33 — начальнік аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Алег Лешуноў;
па Гомельскай-Савецкай №34 — дырэктар філіяла Гомельскія цеплавыя сеткі РУПЭ "Гомельэнерго" Міхаіл Пачынок;
па Гомельскай-Прамысловай №35 — галоўны лекар Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера Ганна Лапаціна;
па Гомельскіайм сельскай №37 — рэктар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Ала Навумчык;
па Буда-Кашалёўскай №38 — старшыня Рэчыцкага райвыканкаму Пётр Шостак;
па Жыткавіцкай №39 — старшыня Гомельскага абласнога суда Людміла Міхалькова;
па Жлобінскай №40 — старшыня Жлобінскага райвыканкаму Леанід Апанасюк;
па Калінкавіцкай №41 — начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Удодаў;
па Мазырскай №42 — дырэктар Мазырскай агародніннай фабрыкі Мікалай Рассоха;
па Палескай №43 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Канопліч;
па Рэчыцкай №44 — дырэктар Рэчыцкага мецізнага завода Адам Вашкоў;
па Рагачоўскай №45 — дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіславаў Шчэпаў;
па Светлагорскай №46 — старшыня Светлагорскага райсавета дэпутатаў Галіна Філіповіч;
па Хойніцкай № 47 — старшыня праўлення Брагінскага раённага спажывецкага таварыства Святлана Чакан.

У Гродзенскай вобласці:

па Ваўкавыскай №48 — начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкаму Аляксандр Сягоднік;
па Гродзенскай-Занёманскай №49 — галоўны рэдактар газеты "Гродзенская праўда" Алена Бераснева;
па Гродзенскай-Цэнтральнай №50 — дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа побытавага абслугоўвання насельніцтва Васіль Міхно;
па Гродзенскай-Паўночнай №51 — галоўны лекар Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра Віктар Лісковіч;
па Гродзенскай сельскай №52 — начальнік галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл Аляксандр Мяжуеў;
па Іўеўскай №53 — начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкаму Наталля Кучынская;
па Лідскай №54 — загадчык хірургічнага аддзялення Лідскай цэнтральнай раённай лякарні Валерый Гушча;
па Дзятлаўскай №55 — начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкаму Леанід Ермантовіч;
па Мастоўскай №56 — старшыня СПК "Малабераставіцкі элітгас", сябра Беларускай аграрнай партыі Анатоль Коханаў;
па Навагрудскай №57 — старшыня Гродзенскага аблсавету дэпутатаў Андрэй Навумовіч;
па Слонімскай №58 — дырэктар СШ №9 Ала Сопікава;
па Смаргоньскай №59 — гендырэктар "Гроднааблдарбуда" Валерый Кокаш;
па Шчучынскай №60 — старшыня Шчучынскага райвыканкаму Сяргей Ушкевіч.

У Мінскай вобласці:

па Бярэзінскай №61 — намеснік старшыні Мінаблвыканкаму Віктар Шчацько;
па Барысаўскай №62 — кіраўнік справамі Барысаўскага райвыканкаму Тамара Красоўская;
па Барысаўскай сельскай №63 — намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі;
па Жодзінскай №64 — намеснік гендырэктара па якасці ААТ "БелАЗ" Дзмітрый Харытончык;
па Пухавіцкай №65 — намеснік міністра ўнутраных справаў — камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч;
па Капыльскай №66 — старшыня Клецкага райвыканкаму Анатоль Бойка;
па Слуцкай №67 — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Інэса Кляшчук;
па Салігорскай гарадской №68 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Абаленскі;
па Салігорскай сельскай №69 — начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкаму Таіса Данілевіч;
па Стаўбцоўскай №70 — памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка;
па Дзяржынскай №71 — старшыня Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці Уладзіслаў Цыдзік;
па Маладзечанскай гарадской №72 — рэдактар аддзела "Радыё "Маладзечна" рэдакцыі "Маладзечанскай газеты" Галіна Лазоўская;
па Маладзечанскай сельскай №73 — дырэктар ААТ "Бярэзінскае" Станіслаў Кулеш;
па Вілейскай №74 — начальнік Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Віктар Мупашка;
па Лагойскай №75 — начальнік брыкетнага цэха торфабрыкетнага завода "Усяж" Ілля Мурашка;
па Мінскай сельскай №76 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Лявіцкая;
па Заслаўскай №77 — старшыня Петрышкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Мякіннік.

У Магілёўскай вобласці:

па Бабруйскай-Ленінскай №78 — намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах ААТ "Славянка" Мікалай Плаксіцкі;
па Бабруйскай-Першамайскай №79 — дырэктар СШ №30 Бабруйска, сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Жанна Мішур;
па Бабруйскай сельскай №80 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Шамаль;
па Быхаўскай №81 — старшыня Слаўгарадскага райсавета дэпутатаў Таццяна Канапчук;
па Горацкай №82 — дэкан агранамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Міхаіл Волкаў;
па Крычаўскай №83 — першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў;
па Магілёўскай-Ленінскай №84 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Васіленка;
па Магілёўскай-Цэнтральнай №85 — пракурор Магілёўскай вобласці Эдуард Сянькевіч;
па Магілёўскай-Кастрычніцкай №86 — дырэктар СШ №13 Магілёва Людміла Старасціна;
па Магілёўскай-Прамысловай №87 — старшыня прафсаюза "Магілёўхімвалакна" Ігар Станкевіч;
па Магілёўскай сельскай №88 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Розганаў;
па Асіповіцкай №89 — дырэктар сумеснага беларуска-брытанскага ААТ "Страха" Мікалай Калтуноў;
па Шклоўскай №90 — намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Агееў.

У Мінску:

па Шабаноўскай №91 — старшыня Заводскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Аксана Няхайчык;
па Аўтазаводскай №92 — старшыня заводскага камітэта прафсаюзу ліцейнага заводу ААТ "МАЗ" ПА "БелаўтаМАЗ" Сяргей Дудкін;
па Васняцоўскай №93 — дэкан факультэта маркетынгу БДЭУ Валерый Барадзеня;
па Свіслацкай №94 — дырэктар аўтобуснага парка №2 Леанід Мажэйка;
па Купалаўскай №95 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Камуністычнай партыі Беларусі Валянціна Леаненка;
па Чкалаўскай №96 — галоўны лекар 3-й гарадской дзіцячай паліклінікі Наталля Клімковіч;
па Кастрычніцкай №97 — старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска Уладзімір Чаравач;
па Грушаўскай №98 — камандзір корпуса ААП унутраных войскаў МУС в/ч 3403 Васіль Аляксеенка;
па Паўднёва-Заходняй №99 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шылова;
па Ясенінскай №100 — дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Генадзь Пальчык;
па Фрунзенскай №101 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Кузьміч;
па Заходняй №102 — спецыяліст Дэпартамента адміністрацыі "БПС-Ашчадбанка" Людміла Кубракова;
па Матусевіцкай №103 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Камуністычнай партыі Беларусі Валянціна Жураўская;
па Кальварыйскай №104 — старшыня Мінгарсавета дэпутатаў Міхасіль Савановіч;
па Старавіленскай №105 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка;
па Коласаўскай №106 — галоўны лекар 34-й цэнтральнай клінічнай паліклінікі Дзмітры Шаўцоў;
па Усходняй №107 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько;
па Каліноўскай №108 — намеснік дырэктара па навуковай працы інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Жылінскі;
па Уруцкай №109 — начальнік навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Вайсковай акадэміі Зыгмунд Валевач;
па Партызанскай №110 — дырэктар Мінскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа Аляксандр Валчанкоў.

У Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36 не змог абрацца безальтэрнатыўны кандыдат Сяргей Мельнікаў, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі