Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Віцебскія студэнты-платнікі паедуць у калгасы капаць бульбу
Выбару ў іх няма. Хто не захоча — застанецца працаваць на ўніверсітэт.
Аўтар: Еўрарадыё 30.08.2011 16:42
“200 чалавек на Рудакова, 90 чалавек на Вымна. Гэта будуць студэнты розных курсаў, усіх форм навучання. У нас прымусу няма. У нас усе добраахвотнікі”, — у прафкаме студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава каментуюць Еўрарадыё навіну аб накіраванні студэнтаў “на бульбу”.
Агулам на Віцебшчыне сёлета “на бульбу” пашлюць больш за 1400 студэнтаў. Як нечакана высветлілася, адпраўляюць нават платнікаў.
Больш за іншыя віцебскія ВНУ “на бульбу” накіруе студэнтаў Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.
“450 чалавек у нас сёлета адпраўляецца: і платнікі, і бюджэтнікі — і тыя, і тыя паедуць. Да трэцяга курса ўсе студэнты. Мы здымаем цэлы курс, і цэлы курс едзе”, — расказвае Еўрарадыё кіраўнік студэнцкага прафкама Уладзімір Аўдачонак.
Пазбегнуць сельгаспрац студэнтам складана: “Уборка сельскагаспадарчай прадукцыі — справа патрэбная. А калі студэнт з нейкіх прычынаў не можа выехаць, то мы яго пакідаем на працу ўнутры Акадэміі… Тут патрэбныя працоўныя рукі”.
Магчыма, студэнты вернуцца з “бульбы” з залатымі гарамі? Летась мала каму ўдавалася за месяц працы ў палях зарабіць больш за 300 тысяч.
“У мінулым годзе 250-300 тысяч студэнты зараблялі. У залежнасці ад таго, колькі яны працавалі. У сярэднім за тыдзень студэнты зараблялі па сто тысяч”, — расказвае спадар Аўдачонак.
А што з вучобай? Усё проста. “У сувязі з выездам на працу адбываецца карэктаванне вучэбных планаў”, — тлумачаць Еўрарадыё ў Акадэміі.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- В ВНУ з'явяцца новыя спецыяльнасці, сярод іншых — крыптаграфія
- Суд над жонкай палітвязня Сяргея Каваленкі перанеслі на 30 траўня
- Віцебскі абласны суд пакінуў Сяргея Каваленку за кратамі
- У Браслаўскім раёне чыноўнікі прыдумляюць новыя метады барацьбы з п'янствам
- Замест беларускамоўнай акцыі студэнтам раяць "Говорить по-русски грамотно"
- Беларусь уваходзіць у Еўрасаюз, а ў суседніх краінах няма прэзідэнтаў
- Палітвязень Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
І студэнты, і школьнікі павінны вучыцца! Калі ж дзяржава дэкларуе гэты лозунг, а на справе парушае вучэбны працэс - гэта сведчыць аб няздольнасці яе кіраўніцтва. У такім разе трэба ці павініцца перад народам і ПАПРАСІЦЬ дапамагчы ва ўборцы, ці падаваць у адстаўку. А, увогуле, трэба было б бацькам у суды зявртацца. Аднак Кодэкс - "як дышла: як павярнуй, так і выйшла" (пабаімся). Ды і ў судах стаўленікі ўлады сядзяць амаль усюды :-(
Враньё, отработав 3 дня нам даже копеек на чай не дали, а глаголят, что 100 тысяч в неделю заработать можно было! Как не стыдно!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне