Віцебскаму дэмакратычнаму актывісту перашкаджаюць дайсці да суда

Кірылаў, сябра незарэгістраванай кансерватыўнай партыі “Белая Русь”, аспрэчвае ў судзе несправядлівыя, на яго думку, дзеянні абласнога Цэнтра занятасці. Некалькі месяцаў таму яго знялі з уліку і пазбавілі дапамогі па беспрацоўі. Адно судовае пасяджэнне з гэтай нагоды ўжо адбылося. У Пракуратуру Кірылаў хацеў занесці скаргу на тое, што суд не ў час падрыхтаваў пратаколы таго пасяджэння.

“Яго там ужо чакалі. Ён паспеў патэлефанаваць мне і распавесці, што яго падазраюць у тым, што ў яго на руках фальшывы пашпарт, і выклікаюць міліцыю, — распавёў калега Кірылава па незарэгістраванай партыі Сяргей Рыжоў. — Складаецца сітуацыя, што ён будзе затрыманы. І, калі так, судовае пасяджэнне будзе сарванае”.

Тэлефон Кірылава пакуль што не адказвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі